Ша́брынскі біялагічны заказнік — былы біялагічны заказнік рэспубліканскага значэння ў заходняй частцы Добрушскага раёна Гомельскай вобласці. Быў створаны ў 1978 годзе для аховы і рацыянальнага выкарыстання прыродных запасаў лекавых раслін. Плошча заказніка сладала 3,3 тысячы га. Спадзістахвалістая тэраса з дзюнамі, марэннымі ўзгоркамі, лагчынамі. Глебы дзярнова-падзолістыя забалочаныя, пясчана-супясчаныя.

Хваёвыя, шыракаліста-хваёвыя, дубовыя лясы, участкі пазапоймавых лугоў. Лекавыя расліны: ландыш майскі, рабіна, святаяннік, талакнянка, чына горная, дуброўка белая. У Чырвонай кнізе шалфей лугавы, лілея кучаравая, жаўтазель германскі, канюшына лубінавая, дзікая пятрушка аленевая, рамоначнік шчытковы, чарнакорань пурпуровы. Радыёактыўна забруджаны.

Ліквідаваны 27 снежня 2007 годаПостановление Совета Министров Республики Беларусь от 27.12.2007 N 1833 «О республиканских заказниках».

Літаратура

Катэгорыя:Былыя біялагічныя заказнікі рэспубліканскага значэння Беларусі Катэгорыя:Добрушскі раён Катэгорыя:З’явіліся ў 1978 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 2007 годзе