Санкт-Пецярбургская дзяржаўная мастацка-прамысловая акадэмія імя А. Л. Штыгліца — вышэйшая мастацкая навучальная ўстанова, размешчаная ў Санкт-Пецярбургу. Галоўны корпус акадэміі знаходзіцца ў будынку, спраектаваным першым дырэктарам гэтай навучальнай установы - архітэктарам М. Я. Месмахерам. З 1953 па 1994 год год інстытут называўся Ленінградскім вышэйшым мастацка-прамысловым вучылішчам імя У. І. Мухінай, таму ў СМІ яго часта называюць «Мухінскім вучылішчам». Заснавана ў 1876 годзе як Цэнтральнае вучылішча тэхнічнага малявання барона А.Л.Штыгліца.
Вядомыя выпускнікі Людміла Міхайлаўна Мягкова (1929—2022) — мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (мастацкае шкло), Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1977). Мікалай Аляксеевіч Рыжанкоў (1932—1994) — беларускі скульптар.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Санкт-Пецярбургская дзяржаўная мастацка-прамысловая акадэмія імя А. Л. Штыгліца Інтэр'ер вучылішча. 4 сферычных панарамы.
Катэгорыя:Санкт-Пецярбургская мастацка-прамысловая акадэмія