Санкт-Пецярбургская ордэна Леніна дзяржаўная кансерваторыя (акадэмія) імя М. А. Рымскага-Корсакава (СПбДК) — вышэйшая музычная навучальная ўстанова ў Санкт-Пецярбургу, найстарэйшая кансерваторыя Расіі (1862).

Гісторыя Кансерваторыя была заснавана ў 1862 годзе на базе Музычных класаў Рускага музычнага таварыства, адкрытых трыма гадамі раней. Галоўным ініцыятарам стварэння Кансерваторыі і першым яе артыстычным дырэктарам быў Антон Рубінштэйн, ён жа стаў першым прафесарам па класе фартэпіяна. Сярод педагогаў, якія выкладалі ў Кансерваторыі ў першыя гады яе існавання — Антон Рубінштэйн, Тэадор Лешаціцкі (фартэпіяна), Генрык Вяняўскі, Леапольд Аўэр (скрыпка), Карл Давыдаў (віяланчэль), Эрнэста Каваліні (кларнет), ураджэнец Віцебшчыны Мікалай Зарэмба (тэорыя музыкі), Джавані Ферэра (кантрабас) і іншыя выбітныя музыканты.

Першым выпускніком Кансерваторыі па класе кампазіцыі стаў Пётр Ільіч Чайкоўскі, які скончыў яе ў 1865 годзе з вялікім сярэбраным медалём. У 1871 на пасаду прафесара кафедры тэорыі кампазіцыі і інструментоўкі быў запрошаны Мікалай Рымскі-Корсакаў. Яго дзейнасць азначала сабой новы этап у фарміраванні прафесійнай кампазітарскай і тэарэтычнай адукацыі. Рымскі-Корсакаў — аўтар першых навучальных праграм і падручнікаў па гармоніі і тэорыі кампазіцыі, не страцілі актуальнасці да нашых дзён. За гады выкладання ў Кансерваторыі (1871—1908) Рымскі-Корсакаў выхаваў многіх выбітных музыкантаў, некаторыя з якіх у далейшым самі сталі прафесарамі Кансерваторыі, як, напрыклад, Анатоль Лядаў і Максіміліян Штайнберг.

Таксама клас кампазіцыі ў 1914 годзе скончыў В. М. Бяляеў, аўтар кнігі «Беларуская народная музыка» (1941) — першага вопыту аналізу беларускай народна-песеннай культуры.

У 1905 годзе рэктарам Кансерваторыі абраны кампазітар Аляксандр Глазуноў, які заставаўся на гэтай пасадзе да 1928 года.

Выпускнікі-беларусы Міхаіл Васілевіч Анцаў — беларускі кампазітар. Вячаслаў Антонавіч Селях-Качанскі — беларускі оперны спявак. Вера Аляксандраўна Сізко — беларускі музыказнавец, музычны крытык і педагог.

Літаратура

Спасылкі Афіцыйны сайт Санкт-Пецярбургскай дзяржаўнай кансерваторыі імя М. А. Рымскага-Корсакава Кароткія біяграфічныя звесткі пра рэктараў

Катэгорыя:Кансерваторыі паводле алфавіта