Знешнія палінезійцы — група малых палінезійскіх этнасаў, якія насяляюць шэраг астравоў Мікранезіі і Меланезіі.
Паходжанне У мінулым высоўвалася дзве асноўныя версіі паходжання знешніх палінезійцаў. Першая прапаноўвала ідэю таго, што яны - прамыя нашчадкі протапалінезійцаў, якія рухаліся ў Акіянію з Зондскага архіпелага. На карысць гэтай версіі было знаходжанне керамікі тыпу Лапіта ў Меланезіі. Другая версія зыходзіла з таго, што знешнія палінезійцы - нашчадкі больш позніх перасяленцаў з Палінезіі, якія патрапілі на захад да прыходу еўрапейцаў. Першапачаткова гэтая версія падцвярджалася лінгвістычнымі дадзенымі. Было выяўлена, што ўсе знешнія палінезійцы размаўляюць на мовах, блізкіх да самоанскай. Генетычныя даследаванні, якія праводзіліся ў кан. XX - пач. XXI ст. у Акіяніі паказалі, што знешнія палінезійцы амаль не звязаны з меланезійскім і мікранезійскім насельніцтвам. Такім чынам другая версія атрымала большую прыхільнасць з боку навукоўцаў.
Рассяленне У Мікранезіі налічваецца ўсяго 2 малыя групы знешніх палінезійцаў:
Капінга (атол Капінгамарангі) Нукуора (атол Нукуора)
Па мове і культуры яны вельмі блізкія да такелау. Агульная колькасць знешніх палінезійцаў у Мікранезіі - 872 чал. (2007 г.).
У Меланезіі жывуць на тэрыторыі наступных дзяржаў:
Папуа — Новая Гвінея нугурыа (астравы Нугурыа) нукуману (астравы Нукуману) такуу або таўу (атол Такуу)
Фактычна, прадстаўнікі гэтых груп размаўляюць на трох дыялектах адной мовы.
Саламонавы Астравы анута (востраў Анута) тыкопія (востраў Тыкопія) луангіўа (атол Антонг-Джава, востраў Рэнел) сікаіяна (астравы Сікаіяна) мунгаба (востраў Рэнел) мунгікі (востраў Белона) таўмака (астравы Даф) пілені або ваеакау (астравы Даф, астравы Рыф)
Луангіўа блізкія па мове і культуры да паленізійцаў Папуа — Новай Гвінеі. Таўмака, пілені, анута, тыкопія — да ўвеа. Аднак анута найбольш адрозніваюцца ад суседзяў-меланезійцаў, у той час як тыкопія мелі з імі гістарычна шчыльныя сувязі, бралі сумесныя шлюбы, запазычвалі многія элементы культуры і г. д. Астатнія блізкія па мове да самоанцаў і тувалу.
Вануату Філа (востраў Філа каля вострава Эфатэ) Меле (востраў Меле) Эмаэ (востраў Эмаэ) Аніва (аднайменны востраў) Заходнія футуна (востраў Футуна)
Меле і філа карыстаюцца адной мовай, але меле таксама ўжываюць мясцовую меланезійскую гаворку.
Акрамя таго на востраве Увеа ў Новай Каледоніі жывуць заходнія ўвеа, нашчадкі перасяленцаў з астравоў Уоліс і Самоа.
Мовы Мовы знешніх палінезійцаў уваходзяць у склад самаічна-знешняй (цэнтральнай) групы палінезійскіх моў.
Літаратура Patrick Vinton Kirch and Roger C. Green, Hawaiki, Ancestral Polynesia: An Essay in Historical Anthropology Climate change on three Polynesian outliers in the Solomon Islands: Impacts, vulnerability and adaptation Те Ранги Хироа (П. Бак), Мореплаватели солнечного восхода. - М.: Географиз, 1959
Спасылкі Бібліяграфія
Катэгорыя:Палінезійскія народы