Эмілі Сімон (фр. Émilie Simon, 17 ліпеня 1978 года, Манпелье) — французская спявачка, кампазітар і аўтар песень у жанры электра-поп.

Біяграфія Эмілі Сімон нарадзілася і вырасла на поўдні Францыі, у горадзе Манпелье. Яе бацька быў гукарэжысёрам, а маці - піяністкай. Музыкай Эмілі пачала цікавіцца з дзяцінства, і бацька часта браў яе з сабой на працу. Спачатку яна вучылася ў музычнай школе, потым паступіла ў рэгіянальную кансерваторыю Манпелье і сем гадоў вучылася опернаму спеву. Затым Эмілі пераехала ў Парыж, дзе ва ўніверсітэце Сарбоны вывучала музыказнаўства. У той жа час яна вучылася ў IRCAM, вывучаючы электронную музыку.

Альбомы Émilie Simon (2003) La Marche de l'empereur (2005) Végétal (2006) The Flower Book (2006) À L'Olympia (2007) The Big Machine (2009) Franky Knight (2011)

Сінглы Flowers (2003) Song of the Storm (2005) Fleur de saison (2006) Rose hybride de thé (2006)

Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1978 годзе Катэгорыя:Нарадзіліся ў Манпелье Катэгорыя:Спевакі і спявачкі Францыі Катэгорыя:Кампазітары Францыі