Кумбрыйская мова () — вымерлая мова, якая ўваходзіць у кельцкую групу індаеўрапейскай моўнай сям'і. Належыць да астраўной падгрупы кельцкіх моў, да брыцкай яе падгрупы. На гэтай мове размаўляла насельніцтва цяперашняй паўночнай Англіі і паўднёвай часткі Шатландыі, — гэтак званай Старажытнай Поўначы ().Koch, John T. (2006). Celtic Culture: a historical encyclopedia. ABC-CLIO. pp. 515—516.
Гісторыя Гісторыю кумбрыйскай мовы прынята лічыць ад 616 года, калі пасля бітвы пры Чэстэры англасаксонскае каралеўства Нартумбрыя канчаткова адрэзала жыхароў «Старажытнай Поўначы» ад цяперашніх валійцаў. Да гэтага часу цяперашнія Камбрыя і Уэльс былі адным культурным і моўным цэлым. Наяўныя тапанімічныя звесткі паказваюць, што кумбрыйская мова была вельмі блізкай іншым мовам брыцкай падгрупы, і насамрэч, валійскай. Кумбрыйская мова канчаткова вымерла да 11 — 12-га стагоддзяў.Nicolaisen, W. F. H. Scottish Place Names p. 131
Літаратура Filppula, Markku; Juhani Klemola, and Heli Paulasto (2008). English and Celtic in contact. Psychology Press. ISBN 0-415-26602-5. Retrieved December 2, 2010. Jackson, Kenneth H. (1953). Language and History in Early Britain. Edinburgh: Edinburgh University Press. James, Alan G. (2008). «A Cumbric Diaspora?». In O. J. Padel and D. Parsons (eds.). A Commodity of Good Names:essays in honour of Margaret Gelling. Stamford: Shaun Tyas. pp. 187—203. ISBN 978-1-900289-90-0. Koch, John T. (2006). Celtic Culture: a historical encyclopedia. ABC-CLIO. Oram, Richard (2000). The Lordship of Galloway. Edinburgh: John Donald. ISBN 0-85976-541-5.
Катэгорыя:Сярэдневяковыя мовы Катэгорыя:Брыцкія мовы