Падзеі 13 лютага: Візантыйскі імператар Юстыніян I прызначыў камісію з 10 юрыстаў (пад кіраўніцтвам Трыбаніяна) для стварэння новага збору імперскіх канстытуцый. Горад Латакія быў адноўлены Юстыніянам і зрабіўся сталіцай візантыйскай правінцыі Феадарыяда. У ходзе вайны з дзяржавай Сасанідаў візантыйскія войскі пад камандаваннем Велізарыя пацярпелі паразу ў Месапатаміі ў бітве пры Танурысе. Магараджа Ясадарман з Малвы нанёс паразу эфталітам пад кіраўніцтвам Міхіракулы, спыніўшы іх экспансію ў Індыі. У дзяржаве Сіла будызм стаў дзяржаўнай рэлігіяй. Войскі Ямата пад камандаваннем Мананобэ-но Аракахі перамаглі сілы Іваі ў бітве пры Міі на востраве Кюсю.
Нарадзіліся
Памерлі 31 сакавіка: Сяамін-дзі, імператар дынастыі Паўночная Вэй.