Аляксе́й Канстанці́навіч Анто́наў (, Гродна — , ) — савецкі дзяржаўны і партыйны дзеяч. Дэпутат Савета Саюза Вярхоўнага Савета СССР 6-11 скліканняў ад Растоўскай вобласці. Член ЦК КПСС (1971—1989), кандыдат у члены ЦК КПСС (1961—1971). Герой Сацыялістычнай Працы (1982). Лаўрэат Сталінскай прэміі трэцяй ступені (1951).

Біяграфія Нарадзіўся 26 мая (8 чэрвеня) 1912 ў горадзе Гродна ў сям’і настаўнікаў, Канстанціна Рыгоравіча і Вольгі Аляксееўны Антонавых. Бацька пасля 1917 года быў загадчыкам дзіцячага дома ў Лузе, загадчыкам РАНА.

Пасля заканчэння сярэдняй школы з-за непралетарскага паходжання не мог адразу паступіць у ВНУ і пайшоў працаваць на завод. У 1935 годзе скончыў Ленінградскі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці «інжынер-электрамеханік». Пасля заканчэння інстытута тры гады займаўся ў аспірантуры. 1930 — слесар драбільнага завода ў г. Луга. 1930—1935 — студэнт Ленінградскага політэхнічнага інстытута. 1935—1937 — інжынер праектнага бюро Беламорканала. 1937—1957 — інжынер-электрык, начальнік лабараторыі, намеснік галоўнага канструктара, начальнік вытворчасці, галоўны інжынер, намеснік дырэктара завода Наркамата (міністэрства) авіяцыйнай прамысловасці. 1957—1959 — галоўны інжынер, начальнік упраўлення прыборабудавання і агрэгатабудавання Ленінградскага саўнаргаса. 1959—1961 — намеснік старшыні Ленінградскага саўнаргаса. 1961—1965 — старшыня Ленінградскага саўнаргаса. 1965—1980 — Міністр электратэхнічнай прамысловасці СССР. 1980—1988 — Намеснік Старшыні Савета міністраў СССР. 1985—1988 — пастаянны прадстаўнік СССР у СЭУ. 1986—1988 — намеснік старшыні Дзяржаўнай знешнеэканамічнай камісіі Савета міністраў СССР.

Член УКП(б)/КПСС з 1940 года. Член ЦК КПСС у 1971—1989 гадах, дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 6-11-га скліканняў (у 1962—1989 гадах).

Памёр 9 ліпеня 2010 года. Пахаваны ў Маскве на Траекураўскіх могілках.

Катэгорыя:Дзяржаўныя дзеячы СССР Катэгорыя:Палітыкі СССР Катэгорыя:Члены ЦК КПСС Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 6-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 7-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 8-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 9-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 10-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 11-га склікання