Сан-Хуа́н () — горад на захадзе Аргенціны, сталіца аднайменнай правінцыі, размешчаны на рацэ Сан-Хуан.

Гісторыя Заснаваны ў 1562 годзе канкістадорам Хуанам Хуфрэ. Ён назваў яго ў гонар Іаана Хрысціцеля, імя якога насіў. У 1593 годзе рака Сан-Хуан, на ўзбярэжжы якой быў выбудаваны горад, затапіла яго, і паселішча прыйшлося перанесці. У XVIII стагоддзі ў Сан-Хуане быў пабудаваны сабор, а ў 1842 годзе — тэатр. Будынак тэатра, спраектаваны архітэктарам Рываролай у духу класіцызму, не дайшоў да нашых дзён з-за пажару.

15 студзеня 1944 года адбылося Санхуанскае землятрасенне, якое лічаць галоўнай трагедыяй Аргенціны ў XX стагоддзі. Колькасць ахвяр склала каля 10 тысяч чалавек, загінулі сабор і шматлікія іншыя пабудовы. У 1977 годзе было новае землетрасенне, але яго эпіцэнтр быў далёка ад горада і гібелі столькіх людзей удалося пазбегнуць. У снежні 1979 года адкрыўся новы сабор св. Іаана (архітэктар Рамас), які стаў адной з галоўных славутасцяў горада. На ўскраіне горада была створана Абсерваторыя імя Фелікса Агілара.

Выбітныя ўраджэнцы і жыхары Дамінга Фаўсціна Сарм’ента (1811—1888) — аргенцінскі ваенны і дзяржаўны дзеяч, пісьменнік і журналіст.

Літаратура

Катэгорыя:Гарады Аргенціны Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў XVI стагоддзі