Сан-Хуан (ісп. Río San Juan) — рака ў Нікарагуа. Бярэ пачатак у возеры Нікарагуа, даўжыня ракі прыкладна 192 кіламетры, упадае ў Карыбскае мора. Значная частка мяжы Нікарагуа і Коста-Рыкі праходзіць па рацэ. Нараўне з возерам Нікарагуа раку Сан-Хуан мяркуецца выкарыстоўваць як частку маршруту Нікарагуанскага канала, які злучае Атлантычны і Ціхі акіяны. Праект канала існуе ў розных варыянтах з XIX стагоддзя.

Катэгорыя:Рэкі Нікарагуа Катэгорыя:Рэкі Коста-Рыкі