Сапры́навічы. Сустракаецца таксама варыянт Сапры́нкі (, ) — вёска ў Беларусі, у Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Сапрынавіцкага сельсавета.

Геаграфія Знаходзіцца за 5 км у напрамку на ўсход ад горада Мсціслаў, за 100 км ад Магілёва, за 24 км ад чыгуначнай станцыі Ходасы, на аўтадарозе Мсціслаў—Хіславічы.

Гісторыя З 25 мая 1988 года цэнтр Сапрынавіцкага сельсаветаРашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 25 мая 1988 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 27 (1941)..

Інфраструктура Дом культуры Сярэдняя школа-сад Бібліятэка Аддзяленне сувязі

Насельніцтва 2001 год — 373 жыхары, 135 двароў.

Выбітныя мясціны Помнік землякам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Вядомыя асобы Мікіта Пятровіч Кароткін (1906—?) — савецкі партыйны дзеяч.

Літаратура

Ліст карты N-36-64. Выданне 1982 года.

Спасылкі

Катэгорыя:Сапрынавіцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Мсціслаўскага раёна