Вянок — адзіны прыжыццёвы зборнік вершаў М. Багдановіча, выдадзены ў 1914 годзе, класічны зборнік беларускай літаратуры пачатку XX стагоддзя. У гісторыі нацыянальнай паэзіі ён стаў адным з лепшых узораў паэтычнага майстэрстваПАЭТ НАРАДЖАЕЦЦА НЕ АДНОЙЧЫ .

Апісанне

М. Багдановіч прысвяціў свой зборнік Сяргею ПалуянуНа тытульным лісце прысвячэнне: «Вянок на магілу С. А. Палуяну (†8 красавіка 1910 г.)»..

У лісце да беларускай пісьменніцы В. Лявіцкай паэт пісаў:

Змест

Зборнік змяшчаў 92 вершы і 2 паэмы, размешчаныя на 120 старонках, якія былі аб'яднаныя па цыклах: «У зачарованым царстве», «Згукі Бацькаўшчыны», «Старая Беларусь», «Места», «Думы», «Вольныя думы», «Старая спадчына», «Мадонны»ВЯНОКЗмест. У лістах да выдаўцоў былі меркаванні дапоўніць «Мадоннаў» нізкай «Каханне і смерць» (13 вершаў) і да 5 перакладаў з нізкі «Старая спадчына» дадаць 22 пераклады вершаў французскага дэкадэнта Поля Верлена і ўтварыць раздзел «З чужой глебы». Аднак кніга выйшла без дапаўненняў і без пасляслоўя «Ізноў пабачыў я сялібы» да паэмы «Вэроніка»Данута Бічэль. Пакуль што адзіная // Наша вера, 3(25)/2003.

Паводле лістоў у газету «Наша Ніва» М. Багдановіч меў намер уключыць у зборнік раздзелы «Каханне і смерць» і «З чужой глебы» (пераклады). Але гэтыя раздзелы не ўвайшлі ў «Вянок» і былі апублікаваны толькі пасля смерці паэтаБагдановіч М. Вянок. Кніжка выбраных вершоў. Вільня, 1913 .

Першае выданне

«Вянок» намаганнямі «Нашай нівы» быў выдадзены ў пачатку 1914 года ў віленскай друкарні Марціна Кухты (на тытуле кнігі стаіць 1913 год, але ў тым годзе яе выдаць не паспелі). Наклад зборніку быў 2 000 асобнікаў. У выданні зборніка прыняло ўдзел Беларускае выдавецкае таварыства, на той час адзінае выдавецтва, якое выплачвала аўтарскія ганарары.

У сваім апошнім вершы Багдановіч, які паміраў у Ялце напісаў:

Цікавыя факты

На тытульным аркушы зборніка В. Іваноўскі і І. Луцкевіч змясцілі герб Завішаў «Лебедзь» у знак удзячнасці Магдалене Радзівіл з Завішаў за аказаную матэрыяльную падтрымку. Ларыса Геніюш пакінула ў спадчыну свайму сыну Юрыю, што жыў за мяжой, рарытэтны зборнік вершаў Багдановіча «Вянок» 1913 года. Пасля смерці паэтэсы яе сын збіраўся перавезці «Вянок» у Польшчу, але пад пагрозай канфіскацыі зборніка на польскай мяжы, вырашыў пакінуць у спадчыну музея Максіма Багдановіча.

Выданні

Богдановіч, М. Вянок : кніжка выбраных вершоў. — Вільня: Друкарня Марціна Кухты, 1913. — 120. Вянок: Зборнік вершаў. Вільня, другое выданне. «Віленскае выдавецтва» Б. Клецкіна. Вільня, 1927Першыя выданні твораў Максіма Багдановіча (з фондаў Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва) Вянок. Кніжка выбраных вершоў. Факсімільнае выданне. Мінск, 1981. Вянок : 1909—1912 // Багдановіч, М. Зорка Венера : творы. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1991. — С. 25 — 147. Багдановіч Максім. Вянок: вершы, паэмы. Прадм. В. Зуёнка. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2005. — 199 с. : іл. — Цвёрдая вокладка. ISBN 985-02-0760-4

Крытыка

А. Луцкевіч даў такую рэцэнзію на «Вянок»:

М. Лужанін адзначаў:

Спасылкі Два шляхі разьвіцьця беларускай паэзіі. Максім Багдановіч і Янка Купала

Катэгорыя:Зборнікі вершаў Катэгорыя:Кнігі 1913 года