Баранаў — рускае прозвішча.
Вядомыя носьбіты Алег Юр’евіч Баранаў — беларускі вучоны ў галіне лясной генетыкі. Аляксандр Андрэевіч Баранаў — рускі купец. Валянцін Уладзіміравіч Баранаў — беларускі вучоны ў галіне мікраэлектронікі. Васіль Васілевіч Баранаў (нар. 1959) — беларускі мастак. Віктар Іванавіч Баранаў (нар. 1936) — беларускі мастак. Віктар Ільіч Баранаў (1906—1996) — генерал-лейтэнант танкавых войскаў, Герой Савецкага Саюза (1940). Ермалай Максімавіч Баранаў — адзін з арганізатараў камуністычнага падполля ў Беларусі. Максім Сяргеевіч Баранаў (нар. 1988) — беларускі гандбаліст. Міхаіл Міхайлавіч Баранаў — беларускі спартсмен (самба). Мікалай Юліянавіч Баранаў — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху. Павел Аляксандравіч Баранаў (1892—1962) — савецкі батанік. Фёдар Аляксеевіч Баранаў — адзін з арганізатараў і кіраўнікоў камуністычнага падполля і партызанскага руху на тэрыторыі Баранавіцкай вобласці. Эдуард Трафімавіч Баранаў — расійскі дзяржаўны дзеяч. Яўстафій Яўстаф’евіч Баранаў (1790—1845) — генерал-лейтэнант.
Гл. таксама Бараноўскі