Дзмітрый Іванавіч Барашкін (нар. , в. Шавялі, Лёзненскі раён) — Герой Сацыялістычнай Працы (1966).

Удзельнік партызанскага руху ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. З 1944 года рабочы на будаўніцтве, з 1945 года падручны сталявара, у 1947—1972 гадах сталявар Мінскага аўтамабільнага завода. Званне Героя прысвоена за паспяховае выкананне планаў і дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1955—1967 гадах. Ганаровы грамадзянін Мінска (1968).

Літаратура

Савіцкі А. След пракладае першы. — Мн., 1971

Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 4-га склікання Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Мінска Катэгорыя:Нарадзіліся ў Лёзненскім раёне Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 5-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 6-га склікання Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны