Міхаіл Парфёнавіч Барашкаў (, в. Бель 3, цяпер злілася з в. Бель 1, Крычаўскі раён — ) — беларускі савецкі журналіст.

Біяграфія

Вучыўся ў Камуністычным інстытуце журналістыкі ў Мінску (1930-1933). Рэдагаваў раённыя газеты — чавускую «Калгасны сцяг» і дубровенскую «За сацыялістычнае будаўніцтва», з 29 студзеня 1939 г. — рэспубліканскую маладзёжную газету «Чырвоная змена». У гады Вялікай Айчыннай вайны палітработнік на Калінінскім фронце, на падпольнай працы на Віцебшчыне, са студзеня 1943 года рэдактар падпольнай газеты «Звязда», член рэдкалегіі газеты «Чырвоная змена» (абедзве газеты выпускаліся ў зоне Мінскага партызанскага злучэння).

Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Галоўныя рэдактары газеты «Чырвоная Змена» Катэгорыя:Галоўныя рэдактары газеты «Звязда»