Пало́вец — рака ў Віцебскім і Лёзненскім раёнах Віцебскай вобласці, левы прыток ракі Гарна (басейн Заходняй Дзвіны)Агульная характарыстыка рачной сеткі Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб'екты Рэспублікі Беларусь» .

Даўжыня ракі 21 км. Плошча вадазбору 158 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 4,2 м/км. Пачынаецца за 1 км на захад ад вёскі Куракі Лёзненскага раёна, цячэ ў межах Віцебскага ўзвышша. Вусце за 0,4 км на поўнач ад вёскі Сцяпная Віцебскага раёна. У верхнім цячэнні называецца Чарна. Рэчышча на працягу 7,5 км уверх ад вусця каналізаванае.

Літаратура

Катэгорыя:Басейн Касплі Катэгорыя:Рэкі Віцебскага раёна Катэгорыя:Рэкі Лёзненскага раёна