Со́сніца — рака ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, правы прыток Дзвіны.

Выцякае з возера Сосна за 10 км на паўднёвы захад ад вёскі Труды. Цячэ па Полацкай нізіне. Упадае ў Заходнюю Дзвіну каля вёскі Сосніца. Даўжыня ракі каля 39 км. Плошча вадазбору 394 км², азёрнасць 5 %. Даліна ракі невыразная, схілы нізкія. Рэчышча звілістае, шырынёй 3—5 метраў у верхнім цячэнні і 7—9 метраў у ніжнім.

Прытокі — Саснянка (левы), Стурлыгі (правы, з возера Лешна). У басейне ракі азёры Болныра, Вырвіна, Сосна (Лешна), Невежа, Жэльцы, Няклея, Арлея, Крывыя Акуні, Глінскія, Сітна, Сіценец, Палучча, Галінец, Перакоша, Вялікае Астравіта, Малое Астравіта, Вырвіна, Паганік, П’янае, Хвашчавацік і іншыя.

Літаратура

Ліст карты N-35-23. Выданне 1987 года. Стан мясцовасці на 1986 год.

Спасылкі Общая характеристика речной сети Витебской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Основные характеристики речных бассейнов (с площадью водосбора более 200 кв. км) Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Прытокі Заходняй Дзвіны Катэгорыя:Рэкі Полацкага раёна