Саро́чына (, ) — вёска ў Беларусі, ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці. Цэнтр Сарочынскага сельсавета.
Геаграфія Знаходзіцца за 10 км у напрамку на ўсход ад гарадскога пасёлка Ушачы, за 140 км ад Віцебска, 35 км ад чыгуначнай станцыі Полацк, на скрыжаванні аўтамабільных дарог Полацк—Лепель () і Ушачы—Ула () .
Насельніцтва 2001 год — 245 жыхароў, 97 двароў.
Інфраструктура Лясніцтва АТ «Арэхаўна» Базавая школа Клуб Бібліятэка Аддзяленне сувязі
Выбітныя мясціны Помнік землякам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Каля вёскі (1,5 км на поўнач) знаходзіцца помнік прыроды «Сарочынскі валун».
Вядомыя асобы Валянціна Аляксееўна Клачкова (нар. 1924) — беларускі дзяржаўны дзеяч.
Літаратура
Ліст карты N-35-34. Выданне 1987 года. Стан мясцовасці на 1984 год.
Катэгорыя:Сарочынскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Ушацкага раёна