Сарочынскі валун — геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння (з 1988). За 1,5 км на поўнач ад вёскі Сарочына (Ушацкі раён, Віцебская вобласць) у 15 метрах ад шашы Лепель-Полацк. Валун парфірападобнага буйназярністага граніту; даўжыня 2,3 м, вышыня 2,2 м, шырыня 1,5 м, у абводзе 6,8 м, аб'ём 4 м³. Маса каля 10 тон. Прынесены ледавіком са Скандынавіі каля 20-18 тысяч год таму.
Іншыя вядомыя валуны Клін-валун Свяціцкі валун
Гл.таксама Музей валуноў
Літаратура
Спасылкі Местонахождение памятников природы на 1 января 2020 г. // Віцебскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя
Катэгорыя:Валуны Беларусі Катэгорыя:Геалогія Ушацкага раёна Катэгорыя:Сарочына (Ушацкі раён)