Вайна́ Расіі з Рэ́ччу Паспалі́тай 1792 го́да была абвешчана 18 мая ад імя расійскай імператрыцы Кацярыны II Чатырохгадоваму сойму з-за скасавання Рэччу Паспалітай расійскага пратэктарата, прыняцця Канстытуцыі 3 мая і іншых новаўвядзенняў.

Перадумовы Прыняцце Канстытуцыі 3 мая

250px|thumb|К. Вайнякоўскі. Прыняцце Канстытуцыі 3 мая thumb|left|200px|Рукапіс Канстытуцыі 3 мая на польскай мове thumb|left|200px|Рукапіс Канстытуцыі 3 мая на літоўскай мове 250px|thumb|Ян Матэйка. Канстытуцыя 3 мая У кастрычніку 1788 года ў Варшаве быў скліканы Вялікі Сойм, які пазней з-за сваёй працягласці атрымаў назву чатырохгадовага. Расійская імперыя ў гэты час была ўцягнутая адначасова ў дзве вайны — з Турцыяй і Швецыяй. Гэта давала шанец прыхільнікам рэформ правесці пераўтварэнні ў краіне, пакуль галоўная «апякунша» Рэчы Паспалітай занятая іншымі справамі. Неспадзявана для самой сябе Кацярына II згуляла на карысць рэфарматараў, дазволіўшы злучыць Сойм у канфедэрацыю, што аўтаматычна ліквідавала права «liberum veto». Да ўсяго гэтага дадаўся той факт, што прускі кароль Фрыдрых, у сваіх мэтах, падтрымаў «патрыятычную» партыю.

Супадзеннем усіх гэтых абставін і скарысталіся рэфарматары: ужо ў першы год дзейнасці Сойма было павялічана войска, ліквідавалася Пастаянная Рада — падкантрольны Расіі выканаўчы орган пры каралі, заключаны саюз з Прусіяй. У 1789 годзе ў межах гэтых рэформ была створаная спецыяльная «Дэпутацыя па змене формы дзяржаўнага кіравання» (), якой было даручана распрацаваць новыя прынцыпы дзяржаўнага кіравання. У працэсе дзейнасці Сойма выявілася супрацьстаянне двух бакоў: «патрыётаў», якія імкнуліся да найбольш радыкальных рэформ (скасаванне «Liberum Veto», спадчыннасць трона, павелічэнне правоў мяшчан) і кансерватараў, якія прытрымліваліся захавання старых гарантый шляхецкай вольнасці.

Прыхільнікі рэформ згуртаваліся вакол галоўных ідэолагаў «патрыятычнай» партыі — маршалка ВКЛ Ігната Патоцкага, ксяндза Гуга Калантая, прымаса Патоцкага. Распрацоўка канстытуцыі ішла патаемна ў Радзівілаўскім палацы ў Варшаве, дзе збіраліся ўсе прыхільнікі перамен.

Пазіцыі патрыётаў умацаваліся, калі да заканчэння тэрміна паўнамоцтваў сойма (Сойм склікаўся тэрмінам на 2 гады) «патрыятычнай партыі» атрымалася, з аднаго боку, дамагчыся падаўжэння яго паўнамоцтваў яшчэ на два гады і, з іншага боку, павялічыць склад пасольскай палаты ў 2 разы шляхам правядзення яе давыбараў.

У выніку праведзеных давыбараў атрымалася змяніць суадносіны сіл у сойме на карысць групоўкі «патрыятычнай партыі», і ўжо ў пачатку 1791 года соймам былі прыняты два важныя законы — закон аб рэарганізацыі соймікаў (сакавік 1791 года) і закон аб гарадах і аб становішчы мяшчан (красавік 1791 года).

Нягледзячы на моцныя пазіцыі сваёй партыі ў Сойме, «патрыёты» баяліся, што прыхільнікі захавання шляхецкіх гарантый здолеюць заблакаваць прыняцце Канстытуцыі. У такой сітуацыі было прынята рашэнне прызначыць абвяшчэнне канстытуцыі на 3 мая, за 2 дні да афіцыйнага пачатку пасяджэнняў. Паслы-прыхільнікі рэформ патаемна прыбылі ў Варшаву ў той час, як большасць паслоў яшчэ не вярнулася з велікодных вакацый. Замак, дзе павінна было праходзіць пасяджэнне, ахоўвала каралеўская варта. Усё гэта дае падставы некаторым даследчыкам параўноўваць прыняцце канстытуцыі з дзяржаўным пераваротам. Такім чынам, пры няпоўным складзе паслоў, канстытуцыя была абвешчаная.

Гэта выклікала пратэсты з боку рэакцыйнага лагера, але праз 2 дні пад ціскам шляхты і мяшчанства новая канстытуцыя афіцыйна была абвешчана «Урадавым законам», і, акрамя таго, Сойм адмысловым законам усталяваў, што ўсе выступы і пратэсты супраць Канстытуцыі не маюць ніякай сілы.

Рэакцыя на прыняцце Канстытуцыі і ўтварэнне Таргавіцкай канфедэрацыі

У Рэчы Паспалітай незадаволеныя рэформамі абвясцілі пра ўтварэнне Генеральнай канфедэрацыі Кароны, якая выступіла за рэстаўрацыю дасоймавага дзяржаўнага ладу.

У кастрычніку 1791 г. у Ясах адбылася сустрэча Ф. Браніцкага, С. Жавускага і С. Патоцкага, дзе абмяркоўваліся будучыя планы стварэння канфедэрацыі. У канцы гэтага ж года ўсе ўдзельнікі сустрэчы былі запрошаныя ў Пецярбург, дзе бавілі час да сакавіка 1792 г. У сакавіку 1792 г. пры ўдзеле Кацярыны II у Пецярбургу адбылася таемная сустрэча, дзе было прынята рашэнне пра стварэнне новай канфедэрацыі, якая будзе змагацца за вяртанне парушаных правоў, а Расія дасць для гэтага свае войскі. 27 красавіка ў Пецярбургу быў падпісаны «Акт канфедэрацыі», якая ў гісторыю ўвайшла, як Таргавіцкая. Яе маршалкам стаў Станіслаў Шчасны Патоцкі. Кіраўніком каронных войскаў канфедэрацыі прызначаны гетман Браніцкі. «Акт канфедэрацыі» падпісалі таксама: Севярын Жавускі, Шымон Касакоўскі, Антоній Святаполк-Чацвярцінскі, Ежы Вяльгорскі, Антоній Златніцкі, Адам Машчэнскі, Ян Загорскі, Ян Сухаржэўскі, Міхал Кабылецкі, Ян Свейкоўскі, Францішак Гулевіч і Дызма Боньча-Тамашэўскі. Канстытуцыя Таргавіцкай канфедэрацыі мела 23 пункты і прадугледжвала вяртанне ўсіх былых шляхецкіх вольнасцей, і сярод іншага, аднаўленне былой федэратыўнай сістэмы Рэчы Паспалітай.

Ход баявых дзеянняў Інтэрвенцыя расійскіх войскаў і пачатак вайны Таргавіцкая канфедэрацыя асабліва пашырылася ва Украіне пад аховай інтэрвенцкага корпуса генерала-аншэфа Кахоўскага ў складзе 4 дывізій (64 тыс. чал., і 136 гармат). thumb|250px|Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, кароль Рэчы Паспалітай Дэкларацыя Канфедэрацыі выклікала моцнае хваляванне па ўсёй Рэчы Паспалітай. Неадкладна была склікана Рада міністраў. Праз дзень дэкларацыю прачыталі на сойме, дзе кароль выступіў з наступнай прадмовай: «Вы бачыце, панове, з якой пагардаю ў гэтым акце адклікаюцца не толькі пра нашу справу 3 мая, але і пра ўсе вашыя ранейшыя пастановы. Вы бачыце высілкі, з якімі жадаюць разбурыць дашчэнту ўлады і самае існаванне дадзенага сойма, знішчыць у той жа час усю нашу незалежнасць. Вы бачыце, што нашы суайчыннікі, якія пярэчаць волі і выгодзе айчыны, атрымалі адкрытую дапамогу. Вы бачыце, нарэшце, што ўсёй нацыі робяць самыя ганарлівыя пагрозы, а праз гэта бачыце відавочны наступальны рух на нас з боку Расіі. Вы бачыце, што мы, з свайго боку, павінны абавязкова паклапаціцца пра ўсе магчымыя сродкі для абароны і выратавання айчыны. Сродкі гэтыя дзвюх родаў: сродкі першага роду складаюць у сабе ўсё тое, што можа заахвоціць смеласць і адвагу. Усё, што вы пастановіце ў гэтым стаўленні, я ўхваляю, мала таго — буду з'яўляцца асабіста ўсюды, дзе мая прысутнасць будзе карысна ці для надання духу ў небяспеках, ці для лепшага кірунку вашых сіл. Другога роду сродкі для нашага выратавання складзены ў негацыяцыях. Першым чынам мы павінны звярнуцца да нашага саюзніка, караля Прускага. Успомніце, што, з самага пачатку гэтага сойма, усе самыя важныя распараджэнні нашыя былі прадпрыняты па выкліканні і парадам яго прускай вялікасці, менавіта: наша вызваленне ад расійскага пратэктарата, пасольства ў Турцыю, вывядзенне з нашых валадарстваў, крамаў войскаў расійскіх. Той жа наш вялікадушны сусед выказаў жаданне, каб мы заснавалі ў сябе цвёрды ўрад, на падставе якога ён жадаў умацаваць свой саюз з намі. З прычыны гэтага саюза ўрачыста абяцаў нам спачатку пасрэдніцтва (bona officia), а потым і сапраўдную дапамогу ў выпадку, калі пасрэдніцтва не прывядзе да жаданага выніку, не прычыніць нашай незалежнасці і нашых межаў!»

Пад канец прамовы кароль выказаў надзею, што і расійская імператрыца, пазнаўшы лепш праўду, прыцемненую Феліксам Патоцкім з таварышамі, адмовіцца ад сваіх варожых намераў. thumb|left|Пяхота кароннага войска Перад самароспускам сойм 30 мая прызначыў караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага вярхоўным камандуючым, абвясціў пра скліканне Перад самароспускам сойм 30 мая прызначыў караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага вярхоўным камандуючым, абвясціў пра скліканне паспалітага рушэння, падвоіў падаткі. Вайсковая камісія абодвух народаў занялася тэрміновым даўкамплектаваннем запланаванага 100-тысячнага войска.

18 мая корпус Кахоўскага пераправіўся праз Днестр і з трох напрамкаў пачаў наступ на кароннае войска, на чале якога стаяў пляменнік караля генерал-лейтэнант Юзаф Панятоўскі. Да 30 ліпеня польскае войска было выцеснена за раку Вісла пад Казенцы. Падчас гэтай кампаніі адбыліся 11 маршавых баёў і 2 пазіцыйныя.

thumb|170px|Шыман Марцін Касакоўскі 22 мая корпусы Беларускай арміі пад кіраўніцтвам генерала Міхаіла Крачэтнікава ўвайшлі на тэрыторыю Вялікага Княства Літоўскага. Арганізацыя канфедэрацыі на землях ВКЛ была даручана прадстаўніку буйнога магнацкага роду Віленшчыны, генерал-маёру расійскай арміі Шымону Касакоўскаму. Актыўна падтрымліваў яго ў гэтай справе брат — інфляндскі біскуп Юзаф Касакоўскі. За наступныя паўгода Таргавіцкая канфедэрацыя была абвешчана ва ўсіх буйных гарадах ВКЛ. Шляхта гарадоў часта прысягала новай канфедэрацыі пад прымусам і пагрозай пазбаўлення маёмасціSmolenski W. Konfederacja Targowicka. Kraków. 1903, с. 124. 12 чэрвеня 1792 г. у Вільні было абвешчана стварэнне Генеральнай канфедэрацыі ВКЛ. Яе маршалкам стаў канцлер ВКЛ Аляксандр Сапега. Шыман Касакоўскі быў абвешчаны гетманам ВКЛ «з волі народу». Канфедэрацкія ўлады ў гарадах Рэчы Паспалітай замянілі сабой былыя органы ўлады. Іх асноўнай задачай была пастаўка фуражу і правіянту для расійскіх войскаў.

Бітва пад Опсай

thumb|Кавалерыст 1-й Ковенскай брыгады Нацыянальнай кавалерыі ВКЛ Бітва ў раёне мястэчка Опса адбылася паміж часткай расійскіх карпусоў князя Даўгарукага і татарскім палком арміі Вялікага Княства Літоўскага пад камандаваннем Міхала Кіркора.

Сітуацыя перад боем Расійскі корпус князя Даўгарукава (9000 салдат) перасек Даўгаву 22 мая, пры гэтым большасць войскаў і флоту перасеклі Дынабург, у той час як астатняя частка войска пад камандаваннем генерала Раўтэнфельда пераправілася праз раку ў Краслава. Затым абедзве калоны расійскага корпуса перайшлі да Браслава.

Неўзабаве пасля пераходу ў іншы бок Даўгавы генерал Раўтэнфельд паслаў на разведку ў кірунку Друі атрад данскіх казакоў, які набыў інфармацыю пра тое, што ў горадзе дыслакуецца татарскі полк капітана Рэйжэўскага. Вяртаючыся, казакі разбілі маленькі атрад з татарскага палка, які быў высланы Міхалам Кіркорам, захапіўшы пры гэтым 2 уланаў. Пасля іх вяртання Раўтэнфельд неадкладна адправіў у раён Друі 160 салдат, але Рэйжэўскі, даведаўшыся пра набліжэнне рускіх, выйшаў са сваім атрадам да Глыбокага. У гэтай сітуацыі Раўтэнфельд адмовіўся ад пераследу і працягваў ісці на Браслаў, які паў 26 мая.

Бітва

Маюцца два даклады з апісаннем бітвы каля Опсы — адзін паводле Шымана Забелы, другі Юзафа Сулкоўскага.

Апісанне бітвы Сымона Забелы Калі Раўтэнфельд захапіў Браслаў, асноўная частка корпуса Даўгарукава рушыла на Опсу. У авангардзе расійскай арміі пайшлі 100 данскіх казакоў на чале з капітанам Белагародцавым. Маршуючы ў авангардзе сіл Даўгарукава, Белагордцаў накіраваў атрад, колькасцю 7 чалавек на разведку, які натыкнуўся на падобны атрад разведкі татарскага палка Міхала Кіркора. Неўзабаве пачаліся баявыя дзеянні, у якіх полк Кіркора біўся з атрадам данскіх казакоў пад кіраўніцтвам палкоўніка Кірэева. Пасля некалькіх гадзін барацьбы літоўскі полк быў вымушаны адступіць. Быў узяты ў палон ротмістар Мілашэвіч, а паручнік Ахматавіч быў цяжка паранены. Шыман Забела сцвярджаў, што ў баі былі забіты некалькі дзясяткаў рускіх, акрамя таго, ён абвінавачвае ў здрадзе аднаго з яўрэяў, які даў ілжывую інфармацыю пра расійскую кавалерыю.

Апісанне бітвы Юзафа Сулкоўскага Дыслакаваны ў Опсе татарскі полк Міхала Кіркора назіраў за рухам расійскіх войскаў. Генерал Раўтэнфельд, жадаючы пазбавіцца ад татарскага войска, ужо ноччу 25 мая акружыў горад. Кіркор хацеў пазбегнуць расійскага палону і таму кінуў свой полк у адчайную атаку, што дазволіла яму вырвацца з акружэння. Падчас бітвы з абодвух бакоў загінула каля 300 салдатPiotr Borawski. Tatarzy w dawnej Rzeczypospolitej. Ludowa Spółdzielnia Wydawnicza, Warszawa 1986, ISBN 978—985-524-083-0, ст. 224—225.

Адстаўка Вюртэмбергскага і працяг вайны thumb|left|Людвіг Вюртэмбергскі