Герб Новай Зеландыі — афіцыйны симвал Новай Зеландыі. Першапачаткова герб падаў Кароль Георг V 26 жніўня 1911 г, а сучасную версію падала Каралева Елізавета II у 1956.

Да 1911 Новая Зеландыя выкарыстоўвала нацыянальны герб Вялікабрытаніі. Але ўжо ў 1907 годзе, калі Новая Зеландыя атрымала статус дамініёна, было вырашана распрацаваць новы герб. З гэтай мэтай быў праведзены конкурс. Уласны герб у краіны з'явіўся ў 1911 годзе; ў 1956 годзе ў яго былі ўнесены нязначныя змены.

Цэнтральны шчыт герба застаецца нязменным з 1911 года: у левым верхнім куце намаляваныя чатыры зоркі, якія сімвалізуюць сузор'е Паўднёвы Крыж (такія ж зоркі выкарыстоўваюцца ў нацыянальным сцягу, праўда, у іншай прапорцыі); у правым верхнім - залатое руно, якое сімвалізуе жывёлагадоўлю, у левым ніжнім - сноп пшаніцы, які сімвалізуе сельскую гаспадарку; ў правым ніжнім - два молаты, якія сімвалізуюць горную прамысловасць і індустрыю. Паміж бакавымі бакамі шчыта размешчана вертыкальная паласа, на якой намаляваны тры караблі, якія сімвалізуюць важнасць марскі гандлю для Новай Зеландыі і імігранцкае паходжанне новазеландцаў.

У 1956 годзе ў герб былі ўнесены неістотныя змены: з герба знікла выява льва, які трымае брытанскі сцяг, а таксама дэвіз «Onward». Дэвіз жа быў упрыгожаны стылізаваным малюнкам, у якім лёгка пазнаць лісце папараці.

На сучасным гербе трымальнікі шчыту таксама адрозніваюцца ад варыянту 1911 года. У жанчыны ў мінулым былі рудыя валасы, а стаяла яна бокам, а не тварам да шчыта. На варыянце 1956 намаляваная Пакеха (Pākehā, бландынка еўрапейскага паходжання), якая трымае ў руках сцяг Новай Зеландыі, і маорыйскі ваяр, які трымае таіаха (цырыманіяльная дзіда). Шчыт увенчаны каронай святога Эдуарда, а пад ім - 2 серабрыстыя лісціны папараці і надпіс «New Zealand».

Гл. таксама Сцягі Новай Зеландыі

Спасылкі New Zealand coat of arms with extended history and images MCH page on the Coat of Arms Blazon at Encyclopaedia of New Zealand 1966

Новая Зеландыя Катэгорыя:Дзяржаўныя сімвалы Новай Зеландыі