Пралі́ў Хуа́н-дэ-Фу́ка () — праліў, які адлучае поўдзень вострава Ванкувер ад паўночнага захаду штата Вашынгтон і з’яўляецца асноўным выхадам у Ціхі акіян з праліва Джорджыі і П’юджэт-Саўнда. Носіць імя мараплаўца Хуана дэ Фукі. Па ім праходзіць марская мяжа паміж Канадай і ЗША, але яе дакладнае праходжанне аспрэчваецца абедзвюма краінамі.

Гл. таксама Астравы Сан-Хуан

Катэгорыя:Пралівы Ціхага акіяна Катэгорыя:Пралівы Канады Катэгорыя:Пралівы ЗША Катэгорыя:Брытанская Калумбія Катэгорыя:Геаграфія штата Вашынгтон Катэгорыя:Межы ЗША