Ермалай Максімавіч Баранаў (ліпень , в. Кайкава, цяпер Мінскі раён — ) — адзін з арганізатараў камуністычнага падполля ў Беларусі ў гады грамадзянскай і Вялікіх Айчыннай войнаў.

Біяграфія

З 1906 г. парабкаваў, працаваў чорнарабочым ў Мінску, Ромнах, Баранавічах. У 1914-17 у арміі. З вясны 1918 г. па даручэнні Мінскага падпольнага раённага камітэта РКП(б) старшыня Кайкаўскага падпольнага падрайкама, начальнік партызанскіх атрадаў.

У 1919—1923 гг. у Чырвонай Арміі, затым на савецкай і гаспадарчай рабоце. У час Вялікай Айчыннай вайны распрацоўваў структуру Мінскага камуністычнага падполля, наладжваў сувязь з партызанскімі атрадамі. З лета 1942 г. намеснік начальніка зоны Варашылаўскага падпольнага РК КП(б)Б г. Мінска.

7 кастрычніка 1942 г. схоплены фашыстамі і закатаваны.

Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі