Жонаш Мальейру Савімбі (;  — ) — ангольскі палітычны дзеяч, партызанскі лідар, заснавальнік паўстанцкай групоўкі УНІТА (1966).

Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і чыгуначніка. Належаў да народнасці авімбунду. Выдатна зарэкамендаваў сябе ў школе адной з пратэстанцкіх місіянерскіх арганізацый і пазней быў адпраўлены ў Партугалію, дзе ён паступіў на медыцынскі факультэт, але не скончыў яго і, захапіўшыся палітыкай, перабраўся ў Швейцарыю. У 1965 скончыў швейцарскі Інстытут палітычных і сацыяльных навук. Першапачаткова быў членам Фронту нацыянальнага вызвалення Анголы (ФНЛА). У 1966 годзе, прайшоўшы палітычную і ваенную падрыхтоўку ў Кітаі, Савімбі вярнуўся на радзіму і заснаваў Саюз за поўную незалежнасць Анголы (УНІТА).

Катэгорыя:Палітыкі Анголы