Франкафонія () — міжнародная арганізацыя супрацоўніцтва франкамоўных краін свету. Аб’ядноўвае 56 членаў, якія прадстаўляюць розныя дзяржавы або часткі дзяржаў свету, а таксама 14 назіральнікаў. Галоўным крытэрыем для ўступлення ў арганізацыю лічаць не ступень валодання французскай мовай насельніцтва той ці іншай дзяржавы (хоць гэта вітаецца), а, хутчэй, культурныя сувязі з Францыяй, якія склаліся на працягу дзесяцігоддзяў і нават стагоддзяў. Так, напрыклад, Украіна і краіны Прыбалтыкі з’яўляюцца назіральнікамі франкафоніі, а Арменія — асацыятыўным сябрам. У сучасным выглядзе Франкафонія існуе з 1970 г. Дэвізам арганізацыі служыць французскае выслоўе «Роўнасць, узаемадапаўняльнасць, салідарнасць». (фр. «égalité, complémentarité, solidarité»).
Гл. таксама Міжнародны дзень франкафоніі Франкафонскія гульні
Спасылкі Афіцыйная старонка Франкафоніі Ведамства міжурадавыя сувязяў франкафоніі Сцягі Новай Францыі Навіны Франкафоніі Qu’est-ce que la Francophonie? — сайт універсітэта Улаваля (Канада)
Катэгорыя:Гісторыя Францыі Катэгорыя:Гісторыя Канады Катэгорыя:Французская мова Катэгорыя:Міжнародныя арганізацыі Катэгорыя:З’явіліся ў 1970 годзе