Іван Міхайлавіч Ерашоў (, — ) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага СаюзаУказ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза офицерскому составу военно-воздушных сил Красной Армии» от 4 февраля 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 17 февраля (№ 10 (270)). — С. 1.
Біяграфія Скончыў Лепельскі педагагічны тэхнікум, Сталінградскае ваенна-авіяцыйнае вучылішча, Ваенна-паветраную акадэмію. Працаваў настаўнікам. У Чырвонай Арміі з 1933 года. На фронце з мая 1943 г. Камандзір штурмавога авіяпалка. Удзельнік баёў на Курскай дузе, вызвалення Украіны. Пасля вайны да лістапада 1947 года працягваў службу у Ваенна-паветраных сілах у горадзе Чкалаў (зараз — Арэнбург). Памёр і пахаваны ў Новачаркаску.
Узнагароды Узнагароджаны ордэнам Леніна, двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Аляксандра Неўскага, медалямі. Званне Героя Савецкага Саюза прысвоена 4 лютага 1944 г.
Памяць Сярэдняй школе № 2 горада Лепеля прысвоена яго імя.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Выпускнікі Ваенна-паветранай акадэміі імя Ю. А. Гагарына Катэгорыя:Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Удзельнікі Курскай бітвы Катэгорыя:Маёры СССР