Саска́чэван — буйная рака на поўдні Канады.
Даўжыня каля 544 км, цячэ строга на ўсход праз правінцыі Саскачэван і Манітобу; упадае ў возера Вініпег. Сярэдні расход вады ў вусці 780м³/с.
Прытокі: Норт-Саскачэван і Саўт-Саскачэван. Абодва прытокі бяруць пачатак у Скалістых гарах у правінцыі Альберта.
На рацэ пабудаваны дзве гідраэлектрастанцыі: адна ў правінцыі Саскачэван, другая — у Манітобе.
Літаратура
Спасылкі Saskatchewan River // Canadian Geographical Names Database (CGNDB)
Катэгорыя:Рэкі Альберты Катэгорыя:Рэкі Манітобы Катэгорыя:Рэкі Саскачэвана