thumb|right|300px|Партэры Аранжарэі ў Версальскім парку thumb|300px|Сады Во-ле-Віконт на афорце XVII стагоддзя Рэгулярны парк (або сад; таксама французскі або геаметрычны парк; часам таксама «сад у рэгулярным стылі») — парк, які мае па-геаметрычнаму правільную планіроўку, звычайна з выяўленай сіметрычнасцю і рэгулярнасцю кампазіцыі. Характарызуецца прамымі алеямі, якія з'яўляюцца восямі сіметрыі, кветнікамі, партэрамі і басейнамі правільнай формы, стрыжкай дрэў і хмызнякоў з наданнем пасадкам разнастайных геаметрычных форм.
Уладкаванне паркаў у рэгулярным стылі дасягнула найвышэйшага піка ў Францыі ў эпоху барока (XVII—XVIII стагоддзі), прыкладам чаго з'яўляюцца сады Версаля, створаныя для Людовіка XIV ландшафтным архітэктарам Андрэ Ленотрам. Моду на рэгулярныя паркі хутка перанялі ў іншых краінах ЕўропыÉric Mension-Rigau, Les jardins témoins de leur temps в Historia, n° 7/8, 2000; адсюль распаўсюджаная назва рэгулярных садоў як «французскіх» (). Аднак яна гістарычна недакладная — рэгулярныя сады ўзніклі ў Італіі ў Эпоху Адраджэння, а найбольшай выдасканаленасці дасягнулі ў Англіі ў XIX стагоддзі, дзе стала практыкавацца стрыжка пасадак у складаных і экзатычных формах (у выглядзе жывёл, птушак, грыбоў, спіраляў і г. д.; гл. Тапіяр).
Рэгулярныя сады і паркі вельмі распаўсюджаны пры палацах і замках; як правіла, яны з'яўляюцца важнай састаўнай часткай палацава-паркавых ансамбляў.
Гл. таксама Садова-паркавае мастацтва Пейзажны парк Знакамітыя сады і паркі Францыі
Літаратура
Yves-Marie Allain и Janine Christiany, L'art des jardins en Europe, Citadelles et Mazenod, Paris, 2006 Claude Wenzler, Architecture du jardin, Editions Ouest-France, 2003 Lucia Impelluso, Jardins, potagers et labyrinthes, Hazan, Paris, 2007. Philippe Prevot, Histoire des jardins, Editions Sud Ouest, 2006
Катэгорыя:Садова-паркавае мастацтва Катэгорыя:Паркі Катэгорыя:Паркі Францыі