Са́ту-Ма́рэ, Сатмар (, ) — горад у Румыніі, цэнтр аднайменнага жудзеца.
Этымалогія Венгерская назва горада, Сатмар, паходзіць ад венгерскага імя Затмар. У гістарычным сачыненні Gesta Hungarorum паказваецца, што ў X стагоддзі на месцы сучаснага Сату-Марэ існавала паселішча пад назвай Castrum Zotmar. З румынскай мовы назва горада перакладаецца як «вялікая вёска».
Геаграфія Горад размешчаны на паўночным захадзе краіны, на рацэ Сомеш. Знаходзіцца ў 13 км ад мяжы з Венгрыяй і ў 27 км ад мяжы з Украінай. Клімат кантынентальны, які характарызуецца гарачым летам і халоднымі зімамі.
Гарады-пабрацімы Сату-Марэ з’яўляецца горадам-пабрацімам наступных гарадоў:
Зютфен, Нідэрланды (1970) Вольфенбютэль, Германія (1974) Ньірэдзьхаза, Венгрыя (2000) Ужгарад, Украіна (2006) Швац, Аўстрыя (2007) Жэшаў, Польшча (2007) Бэрэгавэ, Украіна (2007)
Літаратура
Спасылкі Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Гарады Румыніі Катэгорыя:Сату-Марэ (жудзец)