Сау́р — горны хрыбет на мяжы Усходне-Казахстанскай вобласці Рэспублікі Казахстан і Кітая, адносіцца да горнай краіны Саур-Тарбагатай, дзе з’яўляецца другім састаўным кампанентам, першы — горы Тарбагатай.

Працягласць хрыбта — 140 км. Плошча абледзянення — 16,6 км². Найвышэйшы пункт — гара Музтау (3816 м над узроўнем мора).

Хрыбет складзены са сланцаў, вапнякоў, вулканагенных адкладаў, гранітаў, пясчаніку.

На хрыбце радовішчы вугалю і гаручых сланцаў.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Горныя хрыбты паводле алфавіта Катэгорыя:Горныя хрыбты Кітая Катэгорыя:Горы Казахстана