У спрошчаным сэнсе зеніт — гэта напрамак, які паказвае непасрэдна «ўверх» над канкрэтным месцам, гэта значыць, адзін з двух вертыкальных напрамкаў, артаганальных да гарызантальнай плоскасці ў дадзенай кропцы. Паняцце «ўверх» больш дакладна вызначана ў астраноміі, геафізіцы і сумежных з імі навуках (напрыклад, метэаралогіі) як напрамак, супрацьлеглы кірунку дзеяння сілы гравітацыі ў дадзенай кропцы. Супрацьлеглы зеніту кірунак, г. зн. кірунак, які супадае з напрамкам дзеяння сілы гравітацыі, называецца надзір. Тэрмін «зеніт» адносіцца таксама да найвышэйшага пункта, якога дасягае нябеснае цела ў працэсе свайго бачнага руху па арбіце адносна дадзенага пункта назірання. У гэтым сэнсе слова «зеніт» часта выкарыстоўваецца для вызначэння становішча Сонца, але тэхнічна зеніт можа насамрэч дасягацца толькі ў нейкі момант часу і толькі ў нізкіх шыротах.

Строга кажучы, зеніт толькі прыблізна звязаны з лакальнай плоскасцю мерыдыяна, бо апошні вызначаецца ў тэрмінах круцільных характарыстык нябеснага цела, а не з пункту гледжання яго гравітацыйнага поля. Яны супадаюць толькі для ідэальнага сіметрычнага цела кручэння. Для Зямлі вось кручэння не мае фіксаванага становішча (напрыклад, з-за пастаянных перасоўванняў акіянскай вады і іншых водных рэсурсаў), а лакальны вертыкальны напрамак, вызначаны праз поле сілы цяжару, сам змяняе кірунак у часе (напрыклад, з-за месяцавых і сонечных прыліваў і адліваў).

Гл. таксама Геадэзія Сярэдзіна неба Надзір

Літаратура Huschke, Ralph E. (1959) Glossary of Meteorology, American Meteorological Society, Boston, 2nd printing, 1970. McIntosh, D. H. (1972) Meteorological Glossary, Her Majesty's Stationery Office, Met. O. 842, A.P. 897, 319 p. Picoche, J. (1992) Dictionnaire Etymologique du Français, Le Robert, Paris, ISBN 2-85036-458-4.

Катэгорыя:Сістэмы нябесных каардынат