Ва́вель ( — узгорак) — замкавы комплекс на аднайменным узгорку ў горадзе Кракаў, старажытнай сталіцы Польшчы. Знаходзіцца на левым беразе Віслы, на поўдні ад Старога горада.
Гісторыя У пачатку IX стагоддзя тут існаваў умацаваны горад. З XI стагоддзя да 1564 года Вавель — галоўная каралеўская рэзідэнцыя. Вядомы комплексам помнікаў архітэктуры X—XVII стагоддзяў: ратонда Дзевы Марыі (2-я палова X стагоддзя), каралеўскі замак (XIII—XVII ст.) з рэнесансавым аркадным унутраным дваром (1502—1516, архітэктар Ф. Ф’ёрэнціна, Б. Берэчы), заламі ў стылях готыкі, рэнесансу і барока (у т.л. «Пасольская» зала з разной столлю, упрыгожанай т. зв. Вавельскімі галовамі, 1531—1535 гадах і з 1925 года, скульптар К. Дунікоўскі), гатычны кафедральны сабор (XIV ст., магільны склеп польскіх каралёў, епіскапаў і вядомых дзеячаў нацыянальнай гісторыі — А. Міцкевіча, Ю. Славацкага, Ю. Пілсудскага, Т. Касцюшкі і інш.) з раманскай крыптай св. Леанарда (каля 1100 года), рэнесансавай капліцай Жыгімонта I (1517—1533) і шматлікімі надмагіллямі (работы Ф. Штоса, Яна Міхаловіча і інш.). У замку — Дзяржаўныя мастацкія зборы (у т.л. вавельскія габелены; звон Жыгімонта). У архіве каштоўныя рукапісы XII стагоддзя.
Вавель занесены ЮНЕСКА ў спіс сусветнай спадчыны.
Храналогія 1290—1300 — кароль Вацлаў II узвёў першыя мураваныя пабудовы. XIV ст. — кароль Казімір Вялікі перабудаваў замак у стылі готыкі. 1499 — замак спустошаны пажарам. Аднаўленне распачаў Аляксандр Ягелончык. 1595 — чарговы пажар, працы па аднаўленні давялося пачынаць зноў. 1702 — новае зруйнаванне замку ад шведскага войска падчас Паўночнай вайны. 1724—1728 — спробы аднаўлення замку, не даведзеныя да завяршэння. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай замак адрамантаваны, у ім размяшчаецца казарма для аўстрыйскіх войскаў. 1905 — распачатыя рэстаўрацыйныя працы.
Музей Замак — вядомы музейны цэнтр Польшчы. У яго запасніках ёсць калекцыі зброі, габеленаў, гістарычных дакументаў, звязаных з дзяржаўніцкай дзейнасцю Гуга Калантая і стварэннем Канстытуцыі 3 мая.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Афіцыйная старонка
Катэгорыя:Гісторыя Польшчы
Катэгорыя:Замкі Польшчы Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Кракава