Вініпег — буйное возера ў правінцыі Манітоба, Канада, прыкладна за 55 км на поўнач ад горада Вініпег. Геаграфічныя каардынаты — . Гэта найбуйнейшае возера ў межах паўднёвай Канады.

thumb|left|Пляж на возеры Возера Вініпег — пятае па плошчы прэснаводнае возера ў Канадзе, але яно адносна мелкае (сярэдняя глыбіня складае ўсяго 12 м, за выключэннем вузкага канала глыбінёй 60 метраў, які злучае паўночную і паўднёвую часткі возера). Возера Вініпег — 12ае па плошчы прэснаводнае возера ў свеце.

На ўсходнім боку возера растуць некранутыя тайговыя лясы і цячэ мноства рэчак, гэты раён неўзабаве можа быць занесены ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Возера мае выцягнутую форму, даўжыня з поўдня на поўнач — 416 км, на возеры працяглыя пясчаныя берагі, буйныя вапняковыя скалы і шмат пячор з кажанамі ў некаторых раёнах. На возеры больш за шэсцьсот астравоў, большасць з іх неабжытыя і дзікія. Плошча вадазбору возера складае каля 984200 км², гэта тэрыторыя ўключае правінцыі Канады Альберта, Саскачэван, Манітоба, Антарыа, а таксама штаты ЗША Мінесота, і Паўночная Дакота.

Некаторыя рэкі, якія ўпадаюць у возера:

Саскачэван, (у некаторых крыніцах выкарыстоўваецца пераклад: Чырвоная рака), Вініпег, Бладвейн, Поплар, Манігатаган, Берэнс, Мукутава, Блэк-Рывер

Назва паходзіць ад індзейскага племені вінебага.

Катэгорыя:Азёры Канады Катэгорыя:Азёры Манітобы