Клюні́ () — былое бенедыкцінскае абацтва ў Верхняй Бургундыі, недалёка ад Макона.

Гісторыя У верасні 909 года герцаг Аквітаніі Гільём I Набожны заснаваў на базе сваёй вілы Клюні бенедыкцінскі кляштар святых Пятра і Паўла. Першым настаяцелем стаў абат Бернон.

Адметнай рысай Клюні было тое, што кляштар быў выняты з-пад улады як свецкіх кіраўнікоў, так і мясцовага біскупа і падпарадкоўваўся непасрэдна Папе. Неўзабаве кляштар, у якім выконваўся строгі бенедыкцінскі статут, стаў на чале невялікі кангрэгацыі з сямі кляштароў. thumb|left|150px|План абацтва Другім настаяцелем кляштара быў святы Адон Клюнійскі, які стаў адной з галоўных дзеючых асоб Клюнійскай рэформы. У 931 годзе Папа Ян XI дараваў абату Адону прывілей прымаць пад сваю юрысдыкцыю кляштары, якія праводзілі ў сябе Клюнійскую рэформу, сутнасць якой складалася ў адраджэнні строгага духоўнага і аскетычнага жыцця ў перыяд заняпаду манаства. Гэты прывілей спрыяў хуткаму росту кангрэгацыі з цэнтрам у Клюні, нягледзячы на магутнае процідзеянне французскага епіскапата, які не жадаў губляць кантроль над французскімі кляштарамі. Пры абаце Адылоне (994—1049) да Клюні адносілася ўжо большая частка французскіх і бургундскіх кляштараў. Пры настаяцелях Гуга Клюнійскім (1049—1109) і Пятры Вялебным (1122—1157) само абацтва дасягнула росквіту, а кангрэгацыя перасягнула межы сучаснай Францыі, клюнійскія кляштары з'явіліся ў Італіі, Іспаніі, Англіі, Германіі і Польшчы, а агульны лік іх набліжаўся да 2000.

Кляштар карыстаўся вялікім уплывам і аўтарытэтам у грамадстве. Абаты Клюні аказвалі істотны ўплыў на рэлігійную і свецкую палітыку. З абацтва выйшла 12 кардыналаў і некалькі Пап, у тым ліку Папа Рыгор VII, ініцыятар Грыгарыянскай рэформы, якая шмат у чым базіравалася на падмурку Клюнійскай рэформы. З першых дзевяці настаяцеляў Клюні пяцёра былі прылічаны да ліку святых. У Клюні строга сачылі за дысцыплінай, надавалі вялікае значэнне аскетызму. Асаблівая ўвага надавалася поўнай глыбокай пашане здзяйсненню літургіі, працяглым малітвам. Паколькі ў абацтве заахвочвалася маўчанне, у Клюні выпрацавалася асаблівая мова жэстаў. У XII стагоддзі манастырская бібліятэка налічвала 570 манускрыптаў і была адной з самых вялікіх у Еўропе.

thumb|left|Клюні III (рэканструкцыя) Першы храм абацтва (Клюні I) быў пабудаваны пры абаце Берноне ў 927 годзе. У канцы X стагоддзя пры абатах Маёлі і Адылоне царква была цалкам перабудавана (Клюні II). Гіганцкая базіліка, вядомая як Клюні III, была збудавана ў 1088—1095 гадах і аказала моцны ўплыў на раманскі стыль у архітэктуры. Даўжыня базілікі складала 187 м, вышыня — 30 метраў, што рабіла яе самай вялікай царквой Еўропы аж да будаўніцтвы Сабора Святога Пятра.

З XIII стагоддзя пачаўся паступовы заняпад абацтва, выкліканы фінансавымі праблемамі, паслабленнем манастырскіх нораваў і ўзвышэннем іншых манаскіх ордэнаў, у першую чаргу цыстэрцыянцаў, іншай рэфарматарскай галіны бенедыкцінцаў, і зноў створаных жабрацкіх ордэнаў. У 1516 годзе кароль Францыі дамогся права прызначаць абатаў Клюні, што прывяло да яшчэ большага заняпаду кляштара. У 1562 годзе Клюні быў цалкам разрабавана гугенотамі.

Абацтва Клюні было зачынена пасля Вялікай французскай рэвалюцыі ў 1790 годзе, трыма гадамі пазней спалена і разрабавана сялянамі. У 1798 годзе рэшткі абацтва былі прададзены і некалькі дзесяцігоддзяў выкарыстоўваліся як каменяломня. Да нашых дзён захавалася толькі каля 10 % працэнтаў базілікі Клюні III, у тым ліку паўднёвая званіца. Захаваныя пабудовы былі рэстаўраваны ў XX стагоддзі. У наш час у будынках абацтва размяшчаецца навучальная ўстанова — клюнійскі цэнтр Нацыянальнай вышэйшай школы мастацтваў і рамёстваў.

Першыя абаты кляштара Бернон (909—926) Адон (926—942), святы Аймар (942—954) Маёль (954—994), святы Адылон (994—1049), святы Гуга (1049—1109), святы Понс (1109—1122) Гуга II (1122—1122) Пётр Вялебны (1122—1157), святы

Гл. таксама кангрэгацыя Клюні Клюнійская рэформа Недалёка ад Клюні знаходзіцца сусветна вядомая экуменістыченая абшчына Тэзэ. У гонар абацтва названы астэроід (229631) Клюні. Абацтва з'яўляецца ўладальнікам Знака Еўрапейскай спадчыны

Літаратура «Клюни» // Католическая энциклопедия. Изд. францисканцев. Т.2. М.:2005

Catholic Encyclopedia. Congregation of Cluny

Спасылкі

Abbaye de Cluny Інфармацыя пра наведванне Клюні

Катэгорыя:Сярэдневякоўе Катэгорыя:Бенедыкцінскія кляштары Францыі Катэгорыя:Абацтвы Катэгорыя:Кангрэгацыя Клюні Катэгорыя:Аб’екты Еўрапейскай спадчыны