Абацтва Сен-Жэні () — бенедыктынскі кляштар размешчаны Шатамеяне, дэпартамент Шэр, Францыя. Царква абацтва, пабудаваная ў XI стагоддзі, уключана ў разрад гістарычных манументаў Францыі (monument historique) і адпаведна ахоўваецца дзяржавай.
Трансэпт царквы Сен-Жэні павялічаны за кошт дадатковых апсід. Такі план даваў магчымасць адначасовага агляду ўсіх рэліквій і служыў фонам для алтара. У царкве атрымаў развіццё тып базілікальнага храма, у якім яшчэ няма кальцавога абходу хора і ён завяршаецца некалькімі абсідамі, сярод якіх цэнтральная выдавалася больш за ўсіх, такі ж план характэрны і для царквы Клюні II.
Галерэя
Літаратура François Deshoulières, Châteaumeillant, p. 225-243, dans Congrès archéologique de France. 94e session. Bourges. 1931, Société Française d’Archéologie, Paris, 1932 Jean Favière, Berry roman, p. 143-166, Éditions Zodiaque (collection la nuit des temps n°32), La Pierre-qui-Vire, 1970 Sous la direction de Jean-Marie Pérouse de Montclos, Le guide du patrimoine : Centre, Val de Loire, p. 299-302, Hachette, Paris, 1992 (ISBN 2-01-018538-2)
Спасылкі
Катэгорыя:Манастыры Францыі Катэгорыя:Абацтвы Катэгорыя:Бенедыкцінскія кляштары Францыі Катэгорыя:XI стагоддзе ў Францыі Катэгорыя:З’явіліся ў XI стагоддзі