Ісабаль () — возера ва ўсходняй Гватэмале.

Плошча 589,6 км². Найбуйнейшае возера Гватэмалы. Глыбіня да 18 м. Размешчана ў нізіне паміж гарамі Санта-Крус на паўночным захадзе, горамі Мінас і Ісідра на поўдні. У возера ўпадае рака Палачык, сцёк праз раку Рыа-Дульсэ і невялікае возера Эль-Гальфетэ () у Гандураскі заліў (Карыбскае мора). thumb|200px|left|Касмічны здымак У возеры і па яго берагах жывуць ламанціны, равуны, розныя віды птушак.

Адна з захаваных рукапісных кніг мая ўтрымлівае інфармацыю, што разбураная ў выніку землетрасення старажытная сталіца мая Атылан знаходзіцца на дне возера Ісабаль.

У месца выхаду ракі Рыа-Дульсэ з возера захаваліся рэшткі замка Сан-Феліпэ (), пабудаванага ў каланіяльны перыяд для абароны ад нападаў піратаў. У той час на возеры вёўся гандаль прадукцыяй, якая выраблялася ва ўнутраных раёнах краіны. Захаваліся таксама рэшткі патанулых караблёў. Цяпер недалёка ад возера здабываюць нікелевую руду.

Літаратура «Izabal, Lake». Encyclopædia Britannica from Encyclopædia Britannica 2007 Ultimate Reference Suite (2007).

Спасылкі Рэльеф мясцовасці каля возера

Катэгорыя:Азёры Гватэмалы