Отэр-Крык (, літаральна — «Выдрын ручай») — рака ў Вермонце, адна з найбуйнейшых у штаце.

Даўжыня ракі — 180 км. Вытокі Отэр-Крыка знаходзяцца на схілах Зялёных гор паўднёвага Вермонта, на поўначы акругі Бенінгтан. Далей рака працякае ў паўночным кірунку па тэрыторыі акруг Ратленд, Адысан і некалькі кіламетраў на паўднёвым захадзе акругі Чытэндэн, пасля чаго ўпадае ў возера Шамплейн.

Катэгорыя:Рэкі Вермонта