Цэнтральнаеўрапейскі час (, ) — адна з назваў часавага пояса UTC+1. Гэтым часам карыстаюцца некаторыя еўрапейскія і паўночнаафрыканскія краіны. Большасць з іх карыстаюцца таксама цэнтральнаеўрапейскім летнім часам () UTC+2 у якасці летняга часу.

У вузейшым сэнсе пад цэнтральнаеўрапейскім часам маецца на ўвазе сістэма вылічэння часу ў тых краінах і тэрыторыях Еўропы (Аўстрыя, Албанія, Андора, Бельгія, Боснія і Герцагавіна, Ватыкан, Венгрыя, Германія, Гібралтар, Данія, кантынентальная частка Іспаніі, Італія, Ліхтэнштэйн, Люксембург, Македонія, Мальта, Манака, Нідэрланды, Нарвегія, Польшча, Сан-Марына, Сербія, Славакія, Славенія, Францыя, Харватыя, Чарнагорыя, Чэхія, Швейцарыя, Швецыя), дзе ўзімку выкарыстоўваецца час часавага пояса UTC+1, а ўлетку — часавага пояса UTC+2.

Геаграфія Круглы год па цэнтральнаеўрапейскім часе жывуць і .

Наступныя краіны і тэрыторыі выкарыстоўваюць цэнтральнаеўрапейскі час узімку паміж 1:00 UTC апошняй нядзелі кастрычніка і 1:00 UTC апошняй нядзелі сакавіка:

(метраполія) (акрамя Канарскіх астравоў)

(метраполія)

(метраполія)

Сінонімы З-за наяўнасці вялікай колькасці дзяржаў у гэтым поясе сустракаюцца і іншыя абазначэнні: MET (, сярэднееўрапейскі час) (не блытаць з MET — ) «Берлінскі час» MEZ ()

Катэгорыя:Часавыя паясы