Blizzard Entertainment — амерыканскі распрацоўшчык і выдавец камп’ютарных гульняў, які з’яўляецца падраздзяленнем выдавецтва Activision Blizzard, што з’явіўся ў выніку зліцця Vivendi Games з Activision. Пасля выпуску Warcraft у 1994 годзе, студыя Blizzard стала адной з самых паспяховых ва ўсім свеце. Штаб-кватэра кампаніі размешчана ў горадзе Ірвайн, штат Каліфорнія. У гісторыі кампаніі былі выпадкі, калі выхад гульняў вельмі зацягваўся з-за таго, што распрацоўшчыкі, жадаючы палепшыць якасць гульні, працягвалі яе дапрацоўку і тэсціраванне. Аднак Blizzard мае рэпутацыю распрацоўшчыка класічных гульняў, якія прадаюцца на працягу многіх гадоў пасля рэлізу. Кожная гульня кампаніі, пачынаючы з Warcraft, становіцца бестселерам.
Кампанія заснавана ў 1991 годзе.
З 2005 года Blizzard у Каліфорніі праводзіць штогадовую выстаўку BlizzCon, на якой традыцыйна анансуюцца новыя гульні і дапаўненні.
Гульні The Lord of the Rings (1991; порт для Amiga) — RPG Battle Chess II: Chinese Chess (1991; порт для Amiga) — сімулятар The Lost Vikings (1992) — платформер Rock N' Roll Racing (1993) — аркадныя аўтагонкі Blackthorne (1994) — фэнтэзійны платформер The Death and Return of Superman (1994) — гульня ў жанры «» Warcraft: Orcs & Humans (1994) — RTS у стылі фэнтэзі (1995) — файтынг The Lost Vikings II (1995) — платформер Warcraft II: Tides of Darkness (1995) — RTS у стылі фэнтэзі Warcraft II: Beyond the Dark Portal (1996) — дадатак Diablo (1996) — Action-RPG StarCraft (1998) — RTS StarCraft: Brood War (1998) — дадатак Diablo II (2000) — Action-RPG Diablo II: Lord of Destruction (2001) — дадатак Warcraft III: Reign of Chaos (2002) — RTS Warcraft III: The Frozen Throne (2003) — дадатак World of Warcraft (2004) — MMORPG па сусвету Warcraft World of Warcraft: The Burning Crusade (2007) — дадатак World of Warcraft: Wrath of the Lich King (2008) — дадатак World of Warcraft: Cataclysm (2010) — дадатак StarCraft II: Wings of Liberty (2010). Diablo III (Дата выхаду: Еўрапейская версія — 15 мая 2012). Сярод вядомых абвешчаных, але нявыпушчаных гульняў можна адзначыць: Warcraft Adventures: Lord of the Clans (адменена 22 мая 1998 года). StarCraft: Ghost (адкладзена на нявызначаны тэрмін). StarCraft II: Heart of the Swarm (дата выхаду не абвешчана) — дадатак да StarCraft II: Wings of Liberty, па паведамленнях ад супрацоўнікаў Blizzard — праз 18 месяцаў пасля Wings of Liberty (28 студзеня 2012). StarCraft II: Legacy of the Void (дата выхаду не абвешчана) — дадатак да StarCraft II: Wings of Liberty па паведамленнях ад супрацоўнікаў Blizzard — праз 36 месяцаў пасля Wings of Liberty (28 ліпеня 2013). World of Warcraft: Mists of Pandaria (2012) — дадатак Titan — MMOG гульня, якая планавалася да выхаду ў чацвёртым квартале 2013 годаBlizzard GM leaves company after game roadmap and user data leakТытан даўно ў працы .
Blizzard Entertainment абвясціла пра тое, што яна будзе прадзюсаваць у жанры баевіка, які будзе здымацца на аснове міфалогіі Warcraft. Фільм выйшаў у 2016 годзе.
Гл. таксама BlizzCon Blizzard North Stratagus — былая FreeCraft
Спасылкі Афіцыйны сайт Blizzard Сервер Battle.Net
Катэгорыя:Транснацыянальныя карпарацыі ЗША Катэгорыя:ІТ-кампаніі ЗША Катэгорыя:Вытворцы відэагульняў ЗША