Палац культуры і навукі (, часта скарачаюць як PKiN) — хмарачос у Варшаве.

Вышыня 42-павярховага хмарачоса складае 167,68 м, разам са шпілем — 230,68 метраў. Будынак мае 3288 пакояў. Плошча — 123.084 м ², унутраны аб’ём — 817 000 м ³. Для пабудовы было выкарыстана 40 млн штук цэглы.

Да лютага 2021 года з'яўляўся самым высокім будынкам у Польшчы. У нашы дні палац уваходзіць у дзесятку самых высокіх будынакаў Еўрапейскага Саюза, а з 1955 па 1957 год ён быў найвышэйшым будынкам Еўропы.

Будынак уяўляе сабой сумесь стыляў ар-дэко, сацрэалізму і польскага гістарызму. Аўтар праекта — савецкі архітэктар Леў Уладзіміравіч Руднеў.

Гісторыя Пабудаваны на ўзор так званых «сталінскіх гмахаў» у якасці падарунку Савецкага Саюза польскаму народу (узведзены на савецкія грошы савецкімі будаўнікамі).

Узводзіўся з 2 мая 1952 па 22 ліпеня 1955 г. сіламі 3500 савецкіх працоўных, якіх жылі ў спецыяльна для іх пабудаваным раёне з кінатэатрам, сталовай, клубам і басейнам. Падчас будаўніцтва ў выніку няшчасных выпадкаў загінула 16 чалавек.

Будынак першапачаткова называўся «Палацам культуры і навукі імя І. В. Сталіна».

Архітэктар Л. У. Руднеў хацеў, каб будынак быў у польскім стылі, таму пабываў у такіх вядомых гарадах, як Кракаў, Холм, Замасць, каб сабраць неабходную інфармацыю і пазнаёміцца з польскай архітэктурай. Разам са сваімі супрацоўнікамі ён стварыў пяць праектаў.

Фотагалерэя

Гл. таксама

Музей эвалюцыі Інстытута палеабіялогіі Польскай акадэміі навук

Спасылкі Афіцыйны сайт Апісанне будынка на сайце Skyscraperpage.com

Катэгорыя:Сталінскія гмахі Катэгорыя:Палацы і дамы культуры Катэгорыя:Аб’екты, названыя ў гонар Сталіна Катэгорыя:Палацы Варшавы Катэгорыя:Небаскробы Варшавы Катэгорыя:Небаскробы вышынёй ад 200 да 249 метраў Катэгорыя:1955 год у Варшаве