thumb|400px|right|Выява, памерам 400 на 900 светлавых гадоў, складзеная з некалькіх фатаграфій тэлескопа «Чандра», з сотнямі белых карлікаў, нейтронных зорак і чорных дзірак, у аблоках газу, распаленага да мільёнаў градусаў. Унутры яркай плямы ў цэнтры выявы знаходзіцца звышмасіўная чорная дзірка галактычнага цэнтра (радыёкрыніца Стралец A*). Колеры на здымку адпавядаюць рэнтгенаўскім энергетычным дыяпазонам: чырвоны (нізкая), зялёны (сярэдняя) і сіні (высокая). Галактычны цэнтр — параўнальна невялікая вобласць у цэнтры нашай Галактыкі, радыус якой складае каля 1000 парсек і ўласцівасці якой рэзка адрозніваюцца ад уласцівасцей іншых яе частак. Вобразна гаворачы, галактычны цэнтр — гэта касмічная «лабараторыя», у якой і цяпер адбываюцца працэсы зоркаўтварэння і ў якой размешчана ядро, якое калісьці дало пачатак кандэнсацыі нашай зорнай сістэмы.

Галактычны цэнтр знаходзіцца на адлегласці 8,5 кпк ад нашай Сонечнай сістэмы, у кірунку да сузор’я Стральца. У галактычнай плоскасці засяроджана вялікая колькасць міжзоркавага пылу, дзякуючы якому святло, ідучы ад галактычнага цэнтра, аслабляецца на 30 зорных велічынь, гэта значыць у 1012 разоў. Таму цэнтр нябачны ў аптычным дыяпазоне — няўзброеным вокам і пры дапамозе аптычных тэлескопаў. Галактычны цэнтр назіраецца ў радыёдыяпазоне, а таксама ў дыяпазонах інфрачырвоных, рэнтгенаўскіх і гама-прамянёў. Першая выява ядра Галактыкі была атрымана ў канцы 1940-х гг. А. А. Калінякам, В. І. Красоўскім і У. Б. Ніканавым у інфрачырвоным дыяпазоне спектра.

Экватарыяльныя каардынаты Галактычнага цэнтра (эпоха J2000.0): Прамое ўзыходжанне : Схіленне:

Гл. таксама Стралец А* Млечны шлях Чорная дзірка Сістэмы нябесных каардынат

Літаратура Melia Fulvio. The Black Hole in the Center of Our Galaxy, Princeton U Press, 2003 () Eckart A., Schodel R., Straubmeier C. The Black Hole at the Center of the Milky Way. — London: Imperial College Press. — 2005 () Melia Fulvio. The Galactic Supermassive Black Hole. — Princeton U Press, 2007 ()

Спасылкі Рэнтгенаўская абсерваторыя Чандра () Група па даследаванні Галактычнага цэнтра з Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Лос-Анжэлесе () Група па даследаванні Галактычнага цэнтра з Інстытута касмічнай фізікі імя Макса Планка () артыкул The Black Hole at the Center of the Milky Way артыкул The dark heart of the Milky Way () артыкул Dramatic Increase in Supernova Explosions Looms () A simulation of the stars orbiting the Milky Way’s central massive black hole ()

Вэб-часопіс Астранамічная Карцінка Дня Падарожжа ў цэнтр Галактыкі Галактычнае воблака антырэчыва Sgr A*: Хуткія зоркі блізка ад цэнтра Галактыкі У цэнтры Млечнага Шляху Зорны пейзаж у цэнтры Галактыкі

Відэа Звышмасіўная Чорная дзірка () Рух зорак вакол Галактычнага цэнтра Млечнага шляху () Галактычны цэнтр: Утоены Сусвет () Галактычны цэнтр і Стралец A* — (слайд-шоу з выяў, атрыманых у абсерваторыі Чандра) () Ці ёсць у Млечным шляху Чорныя дзіркі? () — запіс тэлеперадачы «alpha-Centauri»

Катэгорыя:Астранамічныя аб’екты Катэгорыя:Млечны Шлях