Францішак Смуглевіч (, , ,  — , ) — польскі мастак, заснавальнік беларускай і літоўскай нацыянальнай школ жывапісу.

Біяграфія

Першымі настаўнікамі былі бацька мастак Лукаш Смуглевіч (апроч Францішка, яшчэ чатыры яго сыны звязаны з выяўленчым мастацтвам) і сваяк Шыман Чаховіч.

У 1763—1764 гадах вучыўся ў Рыме ў , з 1765 года як стыпендыят караля Станіслава Аўгуста ў рымскай Акадэміі святога Лукі. У Рыме працаваў над інтэр’ерам , таксама супрацоўнічаў з Вінчэнца Брэна пры інвентарызацыі палаца Нерона (). У адукацыйных мэтах капіраваў творы майстроў.

У 1784 годзе вярнуўся ў Варшаву. У 1785 годзе і, пасля перапынку, з 1797 года жыў і працаваў у Вільні, у 1786—1797 гадах у Варшаве, дзе заснаваў прыватную школу жывапісу.

Заснаваў кафедру жывапісу і рысунка ў Галоўнай віленскай школе, у 1803 годзе ператворанай у імператарскі Віленскі ўніверсітэт, і кіраваў ёю; прафесар (1797). Гэта быў пачатак так званай віленскай школы жывапісу. Яго вучнямі былі, сярод іншага: Іосіф Аляшкевіч, Юзаф Пешка, і .

У 1800—1801 гадах па запрашэнні цара Паўла І жыў і працаваў у Санкт-Пецярбургу, у прыватнасці афармляў інтэр’еры Міхайлаўскага замка.

Пахаваны ў Вільні на могілках Роса. Аднак дакладнае месца яго пахавання было невядома ўжо ў канцы XIX стагоддзя.

Творчасць

Жывапіс па сваім характары класіцыстычны (пераважна карціны на тэмы старажытнай гісторыі і Бібліі, партрэты; алегарычныя і бытавыя сцэны), з элементамі барока. Пісаў карціны для касцёлаў Варшавы і іншых гарадоў Польшчы. У віленскім касцёле Святых Пятра і Паўла знаходзіцца адно з палотнаў Смуглевіча на рэлігійную тэму — «Развітанне свв. Пятра і Паўла» (1804).

Аўтар цыкла акварэлей з краявідамі архітэктурных помнікаў Вільні (1785; Мастацкі музей Літвы), якія маюць значэнне крыніцы каштоўнай іконаграфічнай інфармацыі пра былыя ці незваротна перабудаваныя збудаванні. Дзякуючы шматлікім рэпрадукцыям шырока вядомыя акварэлі Смуглевіча, якія зафіксавалі браму віленскай гарадской сцяны і разваліны каралеўскага замка ў Вільні.

У 1790 годзе пачаў незавершаную серыю малюнкаў і літаграфій па польскай гісторыі ў сто гравюр, якія ілюстравалі гісторыю польскай нацыі, напісаную Адамам Нарушэвічам.

Не грэбаваў заказамі на выпадковыя працы — «Павел Ксаверый Бжастоўскі аб’яўляе Статут сялянам Паўлава», 1795 год.

З братам Антоніем Смуглевічам малявалі фрэскі палацаў у , і . Таксама ў 1802 годзе яны разам дэкаравалі залу пасяджэнняў у Галоўнай віленскай школе, цяпер — Зала Смуглевіча Віленскага ўніверсітэта (чытальная зала рэдкай кнігі бібліятэкі Віленскага ўніверсітэта). Фрэскі ў зале пасяджэнняў прадстаўлялі 12 антычных персанажаў: Сакрата, Плутарха, Піндара, Анакрэонта, Гесіёда, Геракліта, Арыстоцеля, Эўрыпіда, Дыягена, Гамера, Архімеда і Платона

Творчасць аказала вялікі ўплыў на развіццё літоўскага выяўленчага мастацтва.

Вядомыя творы «Літоўскія сяляне» (Віленская карцінная галерэя Мастацкага музея Літвы) «Смерць Віргініі» (Віленская карцінная галерэя Мастацкага музея Літвы) «Скіфскія паслы ў Дарыя» (Віленская карцінная галерэя Мастацкага музея Літвы) «Партрэт сям’і Прозар» (1789, Нацыянальны музей, Варшава) «Прысяга Касцюшкі» (1797, Нацыянальны музей, Познань)

Крыніцы

Літаратура

Дробов Л. Н. Живопись Белоруссии XIX — начала XX в. — Мн.: «Навука і тэхніка»,1974. Гісторыя беларускага мастацтва: У 6-ці т. Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст. / Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.; рэд. тома Л. М. Дробаў, П. А. Карнач. — Мн.: «Навука і тэхніка», 1989. Pranciškus Smuglevičius ir jo epocha. Vilnius: Vilniaus dailės akademijos leidykla, 1997. ISBN 1392-0316-10. Узембла Люцыян. Францішак Смуглевіч (1745-1807) // Наша слова.pdf № 52 (208), 24 снежня 2025.

Спасылкі

Professor Pranciskus Smuglevicius

Катэгорыя:Мастакі Літвы Катэгорыя:Мастакі Польшчы