Масавыя хваляванні ў Слуцку 12 кастрычніка 1967 года (таксама сустракаецца назва «другое слуцкае паўстанне») — сутыкненні жыхароў Слуцку з войскамі МУС падчас спробы няўдалага самасуду над крымінальнымі абвінавачанымі.

Хваляванні ў Слуцку, як адзначае гісторык Захар Шыбека, былі стыхійным праяўленнем незадаволенасці камуністычнай уладай.

Падзеі 9 красавіка 1967 года загадчык аддзела культуры Слуцкага гарвыканкама Генадзь Гапановіч і яго сваяк Леанід Сыцько выганялі з пад’езда свайго дома п’янага рабочага Аляксандра Нікалаеўскага і нанеслі яму цяжкія цялесныя пашкоджанні, ад якіх ён памёр.

Калі 10 кастрычніка 1967 года ў Слуцку пачаўся суд на Гапановічам і Сыцько, ля будынка суда сабраўся натоўп, які патрабаваў смяротнага пакарання для камуніста-чыноўніка, які забіў простага рабочага. 11 кастрычніка натоўп пачаў патрабаваць выдаць ім забойцу Нікалаеўскага. 12 кастрычніка, калі Гапановіча выводзілі з будынка суда, натоўп паспрабаваў адбіць яго ў міліцыі і расправіцца з ім. У выніку пачалася бойка з войскамі МУС, якія стаялі ў ачапленні.

Паколькі вайскоўцы не былі належным чынам узброены і спрабавалі разагнаць натоўп газам «Чаромха», то людзі, узброеныя палкамі і каменнем, паранілі, па некаторых звестках, каля 80 салдатАфіцыйны сайт Слуцкага РАЎС . Іншыя крыніцы называюць больш сціплыя лічбы: 42 параненыяМарина Кунявская. Гриф «секретно» не снят // Советская Белоруссия, 9.11.2010. . Драўляны будынак суда закідалі бутэлькамі з бензінам і падпалілі.

Загінуў адзін афіцэр міліцыі, які альбо сам няўдала выскачыў праз акно, ратуючыся ад полымя, альбо быў выкінуты ўдзельнікамі хваляванняў. Яшчэ адзін супрацоўнік міліцыі памёр у шпіталі. Жыўцом згарэла суддзя Галіна Аляксеева, што не змагла выбрацца з падпаленага будынку. Пажарныя машыны да пылаючага будынка натоўп не пусціў.

Тым часам Гапановіча міліцыя здолела вывезці ў Мінск.

Расследаванне Расследаваннем трагедыі занялася спецыяльная камісія з прадстаўнікоў кіраўніцтва МУС, КДБ і кампартыі, як рэспубліканскага ўзроўню, так і ўзроўню СССР. Найбольш актыўных удзельнікаў хваляванняў асудзілі на розныя тэрміны турэмнага зняволення (як указвае Захар Шыбека, на тэрмін ад 7 да 15 гадоў пазбаўлення волі; усяго арыштавана было 70 чалавек), двух — расстралялі. Пракурор Слуцка і начальнік гарадской міліцыі былі зняты са сваіх пасад.

Г. Гапановіч атрымаў некалькі год зняволення і рэшту свайго жыцця пражыў у Баранавічах.

Крыніцы

Спасылкі Згарэў у Слуцку суд народны… // Народная воля, 22.11.2007, № 185—186. Сяргей Жукаў. 35 лет назад в Слуцке сожгли суд // БДГ Андрэй Махоўскі. Привет жителям города-героя Слуцка Слуцкий приговор на АНТ Васіль Гедройц. Судья сгорела заживо // Беларуская Ніва Уладзімір Бычэня. Слуцкая трагедия // Народная газета Елена Анкудо, Василий Матох. Бунт в БССР // Сайт «Историческая правда» (по материалам сайта belgazeta.by)

Катэгорыя:Падзеі 12 кастрычніка Катэгорыя:Кастрычнік 1967 года Катэгорыя:Гісторыя Слуцка Катэгорыя:Гісторыя Беларусі (1945—1990) Катэгорыя:Масавыя беспарадкі