thumb|right|250px|Статуя квадрыгі на Брандэнбургскіх варотах

Квадрыга — антычная двухколавая калясніца з чатырма запрэжанымі канямі. Часта выкарыстоўвалася ў Старажытным Рыме ў гонках ці ў трыумфальных шэсцях. Захавалася нямала выяў, барэльефаў і статуй з квадрыгамі.

Гісторыя Гонкі на лёгкіх квадрыгах праводзіліся ў Старажытнай Грэцыі на Алімпійскіх і Немейскіх гульнях. Апісанні гэтых спаборніцтваў змяшчаюцца ў Гамера, Вергілія і іншых антычных аўтараў.

Масіўнымі квадрыгамі карысталіся імператары і палкаводцы-пераможцы ў старажытнарымскіх цырках падчас трыумфаў, а таксама для рэлігійных і ваенных шэсцяў.

Выявы квадрыг захаваліся на мностве помнікаў старажытнасці, асабліва на барэльефах і манетах. Бронзавыя коні Святога Марка знайшлі сабе нямала перайманняў у новы час, напрыклад, у трыумфальных арках. Дагэтуль квадрыга застаецца папулярным скульптурным матывам.

Вядомыя квадрыгі Квадрыга на Брандэнбургскіх варотах у Берліне Квадрыга Апалона на будынку Вялікага тэатра ў Маскве Дэльфійскі вознік Квадрыга Святога Марка

Літаратура Ulrike Krenzlin, Johann Gottfried Schadow: Die Quadriga: Vom preußischen Symbol zum Denkmal der Nation, Frankfurt am Main 1991.

Спасылкі

Катэгорыя:Тыпы вазоў Катэгорыя:Скульптура Катэгорыя:Антычнасць