міні|Ананім. Ілюстрацыя да выдання «Утопіі» 1518 г. міні|260px|Грамада Нью-Гармонія, штат Індыяна, ЗША - гэта ўтапічны горад, прапанаваны брытанскім прамыслоўцам Робертам Оўэнам у 1838 г. Утопія ( — «месца», — «не месца», «месца, якога няма») — жанр мастацкай літаратуры, блізкі да навуковай фантастыкі. Апісвае мадэль ідэальнага, з пункту гледжання аўтара, грамадства. У адрозненне ад антыўтопіі характарызуецца верай аўтара ў бездакорнасць мадэлі. міні|злева|150пкс|Маст. Ганс Гальбейн Малодшы. Томас Мор thumb|злева|150пкс|Платон
Назва жанру паходзіць ад аднайменнага твора Томаса Мора — «Залатая кніжачка, гэтак жа карысная, калі і пацешная аб найлепшым уладкаванні дзяржавы і аб новым востраве Утопія», у якім «Утопія» толькі назва вострава. Упершыню ж у значэнні «мадэль ідэальнага грамадства» гэтае слова сустракаецца ў кнізе падарожжаў англійскага святара Сэмюэла Перчэса «Паломніцтва» (Pilgrimage, 1613). Там жа ўпершыню ўжываецца і прыметнік «утапічны» (utopian).
Нягледзячы на пазнейшае ўмацаванне гэтага тэрміна, першай утопіяй ў гісторыі заходняй літаратуры лічыцца мадэль ідэальнага грамадства ў дыялогу Платона «Дзяржава». Акрамя таго, утапічныя матывы прысутнічаюць у міфалогіях практычна ўсіх народаў.
Гл. таксама Антыўтопія Практопія Экатопія Адміранне грошай
Літаратура Patricia Vieira & Michael Marder, editors. (2011) Existential Utopia: New Perspectives on Utopian Thought (London & New York: Continuum) ISBN 1-4411-6921-0 Kumar, Krishnan. (1991) Utopianism (Milton Keynes: Open University Press) ISBN 0-335-15361-5 Manuel, Frank & Manuel, Fritzie. (1979) Utopian Thought in the Western World (Oxford: Blackwell) ISBN 0-674-93185-8 Hine, Robert V. (1983) California's Utopian Colonies (University of California Press) ISBN 0-520-04885-7 Kumar, Krishnan. (1987) Utopia and Anti-utopia in Modern Times (Oxford: Blackwell) ISBN 0-631-16714-5 Shadurski, Maxim. (2007) Literary Utopias from More to Huxley: The Issues of Genre Poetics and Semiosphere. Finding an Island (Moscow: URSS) ISBN 978-5-382-00362-7
Спасылкі
Utopia and Utopianism Utopie Welcome to Utopia Society for Utopian Studies
* Катэгорыя:Літаратурныя жанры