Шту́чныя мо́вы — гэта спецыялізаваныя мовы, у якіх лексіка, фанетыка і граматыка былі спецыяльна распрацаваны дзяля ўвасаблення пэўных мэт. Менавіта мэтанакіраванасць вылучае штучныя мовы ад натуральных. Такія мовы таксама называюць несапраўднымі, прыдуманымі мовамі. Такіх моў ужо існуе больш за тысячу, і пастаянна ствараюцца ўсё новыя.
Ёсць мноства падстаў для стварэння штучнай мовы: палягчэнне чалавечых зносін, лінгвістычныя эксперыменты, мастацкая творчасць, лінгвістычныя гульні.
Выраз штучная мова зрэдку выкарыстоўваецца для абазначэння планавых і іншых моў, распрацаваных для выкарыстання ў чалавечай камунікацыі. Зрэдку пазбягаюць называць такія мовы "штучнымі", таму што гэты тэрмін можа мець зняважлівы падтэкст у асобных мовах.
Па-за грамадствам эсперантыстаў, планавая мова азначае набор правіл, дадзеных на натуральнай мове, каб стандартызаваць штучную мову. У сувязі з гэтым, нават натуральныя мовы могуць быць штучнымі ў асобных адносінах. Прадпісваючыя граматыкі, апісаныя ў старажытныя часы для класічных моў - такіх як латынь і санскрыт, аснаваныя на правілах кадыфікацыі натуральных моў. Такія наборы правіл з'яўляюцца нечым сярэднім паміж натуральным развіццём мовы і яго яўнай канструкцыяй, а, значыць, адносяцца і да штучных моў.
Класіфікацыя
Вылучаюць наступныя тыпы штучных моў: Мовы праграмавання і камп’ютарныя мовы — мовы для аўтаматычнай апрацоўкі інфармацыі з дапамогай камп’ютара. Інфармацыйныя мовы — мовы, якія выкарыстоўваюцца ў розных сістэмах апрацоўкі інфармацыі. Фармальныя мовы навукі — мовы, прызначаныя для сімвалічнага запісу навуковых фактаў і тэорый матэматыкі, логікі, хіміі і іншых навук. Міжнародныя дапаможныя мовы (планавыя) — мовы, створаныя з элементаў натуральных моў і якія прапануюць як дапаможны сродак міжнацыянальных зносін. Мовы неіснуючых народаў, створаныя ў мастацкай літаратуры ці ў забаўляльных мэтах, напрыклад: эльфійскія мовы, прыдуманыя Толкінам, клінганская моваMarc Okrand on Klingon, прыдуманая Маркам Окрандам для фантастычнага серыяла «Star Treck» (гл. Выдуманыя мовы), мова На'віАватар: перевоплощение лингвистики, створаная для фільма «Аватар».
Ідэя стварэння новай мовы міжнародных зносін з'явілася ў XVII-XVII ст. у выніку паступовага памяншэння міжнароднай ролі лацінскай мовы. Першапачаткова гэта былі пераважна праекты рацыянальнай мовы, пазбаўленай лагічных памылак жывых моў і заснаванай на лагічнай класіфікацыі паняццяў. Пазней з'яўляюцца праекты паводле ўзору і матэрыялаў жывых моў. Першым такім праектам была універсалглот, апублікаваная ў 1863 годзе ў Парыжы Жанам Піра, прадугадашая многія дэталі наступных праектаў, засталася незаўважаная грамадствам.
Наступным праектам міжнароднай мовы стала валапюк, створаная ў 1880 нямецкім мовазнаўцам М. Шлейерам. Яна мела вельмі вялікі рэзананс ў грамадстве.
Найбольш вядомай штучнай мовай стала эсперанта - адзіная са штучных моў, якая атрымала шырокае распаўсюджанне і аб'яднаўшая вакол сябе даволі шматлікіх прыхільнікаў міжнароднай мовы.Са штучных моў найбольш вядомыя: бэйсік-інгліш эсперанта Макатон Валапюк іда інтэрлінгва лаціна-сінэ-флексіонэ лінгва дэ планета лаглан ложбан на'ві навіяль акцыдэнталь сальрэсоль ыфкуіл клінганская мова Эльфійскія мовы Таксама ёсць мовы, якія былі створаны для зносін з па-за зямным розумам. Напрыклад - лінкас.
Паводле мэты стварэння штучныя мовы можна падзяліць на наступныя групы: філасофскія ці лагічныя мовы — мовы, якія маюць лагічную структуру словаўтварэння і сінтаксісу: лажбан, такіпона, ыфкуіл, ілакш. Дапаможныя мовы — прызначаны для практычных зносін: эсперанта, інтэрлінгва, міжславянская мова, словіа. Артыстычныя ці эстэтычныя мовы — ствараюцца для творчага ці эстэтычнага задавальнення: квэнья. Таксама мовы могуць стварацца для пастаноўкі эксперыменту, напрыклад для праверкі гіпотэзы Сэпіра-Уорфа (пра тое, што, мова, на якой гаворыць чалавек, абмяжоўвае яго ўсведамленне, заганяе яго ў пэўныя рамкі).
Паводле сваёй структуры праекты штучнай мовы могуць быць падзелены на наступныя групы: Апрыёрныя мовы — на аснове лагічных ці эмпірычных класіфікацый паняццяў: лаглан, ложбан, ро, сальрэсоль, ыфкуіл, ілакш. апастэрыёрныя мовы — мовы, пабудаваныя пераважна на аснове інтэрнацыянальнай лексікі: інтэрлінгва, акцыдэнталь Змешаныя мовы — словы і словаўтварэнне якіх часткова запазычаны з натуральных моў, часткова створаны на аснове штучна прыдуманых слоў і словаўтваральных элементаў: валапюк, іда, эсперанта, нэа.
Колькасць носьбітаў штучных моў можна назваць толькі прыблізна, бо сістэматычнага ўліку носьбітаў не вядзецца.
Паводле ступені практычнага выкарыстання штучныя мовы раздзяляюць на праекты, якія атрымалі шырокае распаўсюджванне: іда, інтэрлінгва, эсперанта. Такія мовы, як і нацыянальныя, называюць «сацыялізаванымі», сярод штучных іх аб'ядноўваюць пад паняццем планавыя мовы. Прамежкавае становішча займаюць такія праекты штучнай мовы, якія маюць пэўную колькасць прыхільнікаў, напрыклад, лаглан (і яе нашчадак ложбан), словіа і іншыя. Большасць штучных моў маюць адзінага носьбіта - аўтара мовы (з гэтай прычыны карэктней называць «лінгвапраектамі», а не мовамі).
Гл. таксама Спіс штучных моў Планавая мова Interlingvistyka Атрыум-алфавіт Інфармацыйна-пошукавая мова Кантралюемая мова Спрошчаная тэхнічная мова Занальна сканструяваная мова Эсперанта Мовы праграмавання Сабакі Эўропы (раман)
Спасылкі Артыкулы пра канструяванне моў Кузнецов С.Н., Андрющенко В. М. Искусственные языки // Лигвистический энциклопедичсеский словарь. -- М., 1990 «Компьютерра» № 13 (390), 3 красавіка 2001 года —нумар часопіса з аглядам штучных моў
Катэгорыя:Інтэрлінгвістыка