Геамарфалогія (ад  — Зямля +  — форма +  — вучэнне) — навука аб рэльефе, яго знешнім абліччы, паходжанні, гісторыі развіцця, сучаснай дынаміцы і заканамернасцях геаграфічнага распаўсюджвання. Асноватворнае пытанне: «Як выглядае працэс, які фарміруе рэльеф?» Геамарфалогія спрабуе зразумець гісторыю і дынаміку змены рэльефу і прадказвае будучыя змены, праводзячы палявыя вымярэнні, фізічныя эксперыменты і матэматычнае мадэляванне. На практыцы дысцыпліна непасрэдна звязаная з геаграфіяй, геалогіяй, геадэзіяй, археалогіяй, глебазнаўствам, планеталогіяй, а таксама з будаўніцтвам.

Формы рэльефу вылучаюць згодна з іх генезісам і памерам. Рэльеф фармуецца пад уплывам эндагенных (тэктанічных рухаў, вулканізму і крышталехімічнага расшчыльнення рэчываў нетраў), экзагенных (дэнудацыя) і касмагенных працэсаў.

Практычнае прымяненне геамарфалогіі заключаецца ў інжынернай ацэнцы рэльефу пры будаўніцтве, вымярэнні ўплыву змены клімату, прагнозе і змякчэнні наступстваў катастрафічных з’яў (апоўзняў, абвалаў і інш.), кантролі водазабеспячэння тэрыторый, берагавой абароне.

Палеагеамарфалогія — раздзел геамарфалогіі, які вывучае аблічча паверхні Зямлі ў пэўныя перыяды гісторыі.

Гл. таксама Геакрыялогія Гляцыядыслакацыя Карстазнаўства

Спасылкі Cambridge Quaternary Геамарфалогія на сайце «Горнай энцыклапедыі» Keenan Lee. The Altai Flood. Keenan Lee. THE MISSOULA FLOOD. Keenan Lee. THE BONNEVILLE FLOOD. Keenan Lee. THREE GLACIERS FLOOD. Arkansas River, Colorado United States Geological Survey The Channeled Scablands of Eastern Washington