Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр — тэатр у Мінску, размешчаны па вуліцы Мяснікова, 44. Адзін з двух беларускіх музычных тэатраў (разам з Дзяржаўным тэатрам оперы і балета Беларусі).

Гісторыя Створаны ў 1970 годзе. Адкрыўся 17 студзеня 1971 года спектаклем "Пяе «Жаўранак»" кампазітара Юрыя Семянякі. Да 2000 года меў назву «Дзяржаўны тэатр музычнай камедыі Беларусі».

У тэатры пастаўлена больш ста спектакляў. У тым ліку, твораў нацыянальнай класікі: аперэты (Юрый Семяняка «Паўлінка», Рыгор Сурус «Несцерка» і «Судны час»), мюзіклы (Уладзімір Кандрусевіч «Шклянка вады» і «Джулія») і інш.

Архітэктура Будынак тэатра быў пабудаваны ў ліпені 1981 года. Кіраўнік архітэктурнага праекта — А. Ткачук, калектыў праекта: архітэктар У. Тарноўскі, інжынер В. Кацнельсон.

Будынак мае асіметрычную кампазіцыю з раўнацэннымі фасадамі, што абумоўлена яго размяшчэннем у гістарычнай забудове і ўключэннем у аб’ём будынка былога клуба тонкасуконнага камбіната. У прыбудаваным новым аб’ёме знаходзяцца глядзельная зала на 800 месцаў і развітая сцэнічная група памяшканняў. Архітэктурнае і колеравае вырашэнне фасадаў пабудавана на кантрасце глухіх плоскасцей сцен, абліцаваных белым вапняком, з певялікімі вітражамі і з цёмнага каменю цокалем.

Галоўны ўваход вырашаны ў выглядзе параднага партала з бронзавай скульптурнай групай «Музы» (скульптар Л. Зільбер). Статуі вынесены на кансолях над уваходам, уносяць у архітэктуру будынка пластычнасць і адухоўленасць.

Інтэр’ер багата дэкарыраваны: выкарыстаны светлы мармур, гіпсавыя ўстаўкі, залацістае шкло, латунь, габеленавая заслона (мастакі А. Кішчанка і А. Більцюкова), дэкаратыўныя рэльефы на партале сцяны калонах фае (архітэктар А. Ткачук, скульптар Ю. Якубовіч).

Перад будынкам — фантан з дэкаратыўнымі маскамі (скульптар М. Бяляеў). У двары бронзавая дэкаратыўная кампазіцыя «Батлейка» (скульптар Л. Зільбер;). Традыцыйныя персанажы старажытнага беларускага тэатра лялек выкананы ў народнай, гратэскавай манеры.

Кіраўніцтва

Дырэктары Л. Смірноў — (1988—1990) Сяргей Косцін — дырэктар-мастацкі кіраўнік (1990—1995) Расціслаў Бузук (1995—2001) Аляксей Ісаеў (2001—2010), з 2003 года адначасова мастацкі кіраўнік Аляксандр Яўгенавіч Пятровіч (з 2010) Сяргей Аляксандравіч Пукіта

Галоўныя рэжысёры, мастацкія кіраўнікі Васіл Тодаравіч Папоў — мастацкі кіраўнік (1976-?) Анатоль Фёдаравіч Малчанаў — галоўны рэжысёр (197?-198?) Вячаслаў Цюпа — галоўны рэжысёр (1984—1987) Міхаіл Гусеў — галоўны рэжысёр (1988-?) Сяргей Косцін — мастацкі кіраўнік-дырэктар (1990—1995) Барыс Лагода — галоўны рэжысёр-мастацкі кіраўнік (1997—2001) Барыс Утораў — в.а. мастацкага кіраўніка (2001—2003) Аляксей Ісаеў — мастацкі кіраўнік-дырэктар (2003—2010) Сусана Цырук — галоўны рэжысёр (2010—2012) Міхаіл Кавальчык — галоўны рэжысёр (з 2014) Адам Мурзіч — мастацкі кіраўнік (з 2010)

Галоўныя дырыжоры Анатоль Лапуноў (1975—1978) Іосіф Абраміс (1979—1982) Анатоль Лапуноў (1982—1987) Сяргей Бурак (1987—?) Анатоль Лапуноў (?—1990) Аляксандр Сасноўскі (1994—1996) Міхаіл Сінькевіч (1996—1998) Аляксандр Сасноўскі (1998—2001) Анатоль Лапуноў (2002—2010) Алег Лясун (2011—2013) Юрый Галяс (з 2013)

Галоўныя балетмайстары Сямён Уладзіміравіч Дрэчын (1973—1980) Віталь Мікалаевіч Бутрымовіч (1980—1983, 1985—1990) Ніна Мікалаеўна Дзьячэнка (1993—2008) Вольга Рэпіна (2008) Юрый Лапша (2008) Наталля Фурман (2008—2009) Дзмітрый Мікалаевіч Якубовіч (2009—2010) Уладзімір Уладзіміравіч Іваноў (2010—2012, галоўны балетмайстар; 2012—2015, галоўны балетмайстар класічнага балета) Алена Дзмітрыева-Лаўрыновіч (з 2012 года, галоўны балетмайстар аперэты і мюзікла) Кацярына Юр’еўна Фадзеева (з 2015, галоўны балетмайстар класічнага балета)

Галоўныя мастакі Яўген Ждан (1994—2004)

Вядомыя салісты Наталля Гайда Вікторыя Мікалаеўна Мазур

Рэпертуар Тысяча і адна ноч

Літаратура Государственный театр музыкальной комедии Белорусской ССР. — Мн., 1991. Беларускі дзяржаўны музычны тэатр// Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя. У 2 т. Т. 1. — Мн.: БелЭН., 2002. — С. 113—117.

Спасылкі

Афіцыйны сайт Музычнага тэатра На карце

Катэгорыя:Тэатры, заснаваныя ў 1970 годзе Катэгорыя:Тэатры Мінска Катэгорыя:З’явіліся ў 1971 годзе Катэгорыя:1971 год у Мінску Катэгорыя:З’явіліся ў 1981 годзе Катэгорыя:1981 год у Мінску Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Аксаны Ткачук Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Уладзіміра Тарноўскага Катэгорыя:Творы Леаніда Зільбера