Анта́нас Смято́на (;  — ) — літоўскі грамадскі дзеяч і палітык, заснавальнік (сузаснавальнік адроджанай ЛітвыСучаснікамі прама вызначаўся як яе «творца». Гл. арт.: Antoni Smetona — twórca niepodległej Litwy, Chata Rodzinna, № 46 ад 5 лістапада 1938 г., s. 4, прэзідэнт Літвы ў 1919—1920 і 1926—1940 гадах.

Біяграфія

Адукацыя і палітычная дзейнасць да 1914 г. 200px|thumb|left|Антанас Смятона перад І Сусветнай вайной Нарадзіўся ў вёсцы Ужуленіс Вількамірскага павета Ковенскай губерні ў сям’і былых прыгонных сялян Ёнаса Смятоны i Юліяны з дому КартнайтэAntanas Smetona — профіль на старонцы Марка Ежы Мінакоўскага, прысвечанага генеалогіі патомкаў Вялікага сейма, быў шостым з сямі дзяцейPrezidento Antano Smetonos gimtosios sodybos vieta, miesteliai.lt (досуп: 10 ліпеня 2012 г.) . Пасля сканчэння ў вучыўся ў Вількаміры, потым — у ў ПаланзеПаводле кс. Тумаса гэта як-раз тут Смятона сутыкнуўся з творамі Міцкевіча, што сфарміравала яго нацыянальнае пачуццё, гл.: Antoni Smetona. W dniu 60-ej rocznicy urodzin, «Dzień Kowieński», № 204 ад 7 верасня 1934, s. 1 і ў ў Мітаве (зараз — Елгава). Здаў уступны экзамен у Ковенскую духоўную семінарыю, аднак так і не пачаў вучыцца. Падчас навукі ў Мітаве разам з Ёнасам Яблонскісам і Вінцасам Кудзіркам уваходзіў у сакрэтную студэнцкую арганізацыю — літаратурны гурток пад назвай «Kūdikis» (). Зарабляў на жыццё ўрокамі ў прыватных дамах, між іншым, у Акулічаў, Заштаўтаў, Доўнаровічаў і Кагнавіцкіх. У 1895 г. вучыў у маёнтку Хадакоўскіх на Ковеншчыне, дзе пазнаёміўся з будучай жонкай. У 1896 г. арганізаваў пратэсты супраць абавязковага навучання малітве на рускай мове ў школе ў МітавеІнфармацыя паводле: , Antoni Smetona, у: Za litewskim murem, Wydawnictwo «Rój», Warszawa 1938, s. 32. У тым самым духу: , Antanas Smetona. Pierwszy i zarazem czwarty prezydent Litwy, у: Ciche kraje, Rzeszów 2006, s. 5-27, a таксама: Antoni Smetona. W dniu 60-ej rocznicy urodzin, , № 204 ад 7 верасня 1934 г., s. 1. Паводле іншых крыніц, пратэст датычыў: абавязковых праваслаўных набажэнстваў для каталікоў у школе — інфармацыя паводле: , Antanas Smetona, у: Słownik biograficzny Europy Środkowo-Wschodniej XX wieku (рэд. Войцех Рашкоўскі i Ян Кофман; аўт. Фларыян Ангел (і інш.), Instytut Studiów Politycznych Polskiej Akademii Nauk, Wydawnictwo «Rytm», Warszawa 2004, s. 1164—1166; Кшыштаф Пяткевіч піша пра супраціўленне прымусоваму пераходу ў праваслаўе, што, падаецца, малапраўдападобна. Гл. Krzysztof Pietkiewicz, Antanas Smetona, у: Britannica — польскае выданне. T. 39, Se-Sm (гал. рэдактар Войцех Валярскі; zespół tł. i aut. siatki haseł Аднан Абас і інш. ; zespół tł. i aut. Катажына Бальбуза і інш.), Wydawnictwo «Kurpisz», Poznań 2004, s. 440—441. З-за гэтага разам з сотняй іншых вучняў быў выкінуты з гімназіі, аднак праз некалькі гадоў яго прынялі ў IX Пецярбургскую гімназію, якую, у рэшце рэшт, скончыў.

У 1897 г. распачаў навучанне на юрыдычным факультэце Пецярбургскага ўніверсітэта. Звязаўся з нелегальнай арганізацыяй літоўскіх патрыётаў, публікаваў і распаўсюджваў кніжкі на літоўскай мове лацінкай, што ў тыя часы было забаронена. У 1899 г. арганізаваў пратэсты супраць парушэння ўладамі правоў, за гэта быў выкінуты з універсітэта, асуджаны на два тыдні зняволення і сасланы ў Вільню. Вярнуўся, аднак, у Санкт-Пецярбург і працягнуў вучобу. Пазней некалькі разоў быў арыштаваны. У 1902 г. скончыў навучанне і асеў у Вільні, дзе займаўся перакладамі і адвакацкай практыкай, перш чым атрымаў працу ў Віленскім зямельным банку.

Пасля прыезда ў Вільню заангажаваўся ў дзейнасць , якую прадстаўляў на «», што сабраўся ў снежні 1905 г. Быў абраны ў склад яго прэзідыума. У 1904—1907 гг. працаваў у газеце «Vilniaus žinios». У 1907 г. пакінуў Літоўскую дэмакрытычную партыю. У тым самым годзе, разам з ксяндзом Ёзасам Тумасам-Вайжгантасам заснаваў газету «Viltis» (), у якой дзейнічаў у імя народнай свабоды, быў таксама членам шматлікіх таварыстваў, якія змагаліся за незалежнасць і культуру (сярод іх: ), навучаў дзяцей літоўскай мове ў віленскіх школах. Выдаваў штотыднёвік «Lietuvos ūkininkas» (). Апрацоўваў літоўскую тэрміналогію ў галіне матэматыкі і геаграфіі.

Першая сусветная вайна У 1914 г. заснаваў часопіс «Vairas» (), больш нацыяналістычны, чым «Viltis», у якім актыўна абгрунтоўваў тэрытарыяльныя прэтэнзіі будучай літоўскай дзяржавы.

Як адзін з лідараў літоўскага нацыянальнага руху, Смятона надаваў вялікую ўвагу фарміраванню ўяўленняў пра межы будучай літоўскай дзяржавы. У 1914 годзе на старонках «Vairas» ён апублікаваў праграмны артыкул «Літоўскія этнаграфічныя межы» (). У ім Смятона імкнуўся абгрунтаваць прыналежнасць Віленшчыны і Гродзеншчыны да Літвы, нягледзячы на тое, што афіцыйная статыстыка (у тым ліку перапіс 1897 года) фіксавала там надзвычай малы працэнт літоўскамоўнага насельніцтва.

Каб даказаць свае правы на гістарычную сталіцу — горад Вільню, Смятона адкінуў выключна лінгвістычны крытэрый і звярнуўся да больш шырокага «этнаграфічнага». Ён сцвярджаў, што сучасныя яму жыхары ўсходніх паветаў з'яўляюцца «нацыянальна несвядомымі» і толькі часова карыстаюцца польскай ці беларускай мовамі. Парадаксальным чынам, для візуальнага пацверджання сваіх тэорый Смятона (разам з інжынерам Юргісам Чурлісам) выкарыстаў і перапрацаваў імперскую этнаграфічную карту расійскага афіцэра Родэрыха фон Эркерта 1863 года, якая першапачаткова стваралася з мэтай абгрунтавання русіфікацыі і дэпаланізацыі краю.

Падчас вайны дамамагаў пацярпелым, стаўшы намеснікам кіраўніка, а потым і кіраўніком Літоўскага камітэта дапамогі ахвярам вайны. Таксама пісаў падручнікі па арыфметыцы на літоўскай мове. У 1916 г. прыняў удзел у нарадзе літоўскіх дзеячаў у Швейцарыі, падчас якой быў утвораны Літоўскі савет. Летам 1916 г. быў адным з падпісантаў мемарандума да нямецкага галоўнакамандуючага на Усходнім фронце, у якой дамагаўся права літоўцаў на самавызначэнне. Быў адным з арганізатараў Літоўскай канферэнцыі ў Вільні (верасень 1917 г.), членам яе прэзідыума. Таксама быў абраны членам Дзяржаўнай Рады (Тарыбы), пазней стаў яе кіраўніком. 6 верасня 1917 г. распачаў выданне нацыянальнай газеты «» (). У першым нумары газеты Смятона напісаў, што найважнейшая задача нацыі — гэта аднаўленне незалежнасці літоўскай дзяржавы.

thumb|250px|Падпісанты Акта незалежнасці Літвы 11 снежня 1917 Дзяржаўная Рада ўхваліла дэкларацыю аб узнаўленні дзяржаўнасці ў цеснай сувязі з немцамі, а 16 лютага 1918 г. Смятона разам з іншымі дзеячамі падпісаў Акт незалежнасці Літвы|.

Падчас вайны і непасрэдна пасля яе заставаўся прыхільнікам дамовы Літвы з Германіяй лічучы, што для маладой літоўскай дзяржаўнасці большую пагрозу ствараюць палякі. На мяжы 1918 і 1919 гг. знаходзіўся ў Германіі і скандынаўскіх краінах, дзе лабіраваў інтарэсы незалежнай Літвы. 4 красавіка 1919 г. Тарыба абрала яго першым прэзідэнтам маладой рэспублікі. Пасля таго, як нацыяналісты прайгралі на выбарах ва Устаноўчы сход у 1920 г., што тлумачылася, між іншым, скептычнай пазіцыяй групоўкі да аграрнай рэформы, 9 чэрвеня 1920 г. падаў у адстаўку. На пасадзе прэзідэнта яго замяніў хрысціянскі дэмакрат Аляксандрас Стульгінскіс.

Адыход ад палітычнай дзейнасці Пасля адыхода з палітыкі ўзяўся за працу журналіста і вучонага. Публікаваўся ў выданнях, звязаных з Партыяй нацыянальнага прагрэсу : «» (), «Lietuviškas balsas» () і «Vairas» (). За сваю палітычную дзейнасць павінны быў быць пасаджаны ў ковенскую турму ля вуліцы Міцкевіча, аднак турэмны тэрмін не распачаўся з-за ўмяшання кс. Тумаса. Перакладаў творы старажытных філосафаў (між іншым — Платона) на літоўскую мову. У 1923—1927 гг. быў прафесарам Літоўскага ўніверсітэта, першапачаткова на кафедры гісторыі і тэорыі мастацтва, потым — філасофіі (як кіраўнік згаданых кафедр). Выкладаў этыку, старажытную філасофію і літоўскую стылістыку. У той час лічыўся найлепшым стылістам літоўскай мовы, а яго моўнае пачуццё ставілася ў тыя часы за прыклад. У 1932 г. атрымаў ступень Honoris causa Універсітэта Вітаўта Вялікага. 300px|right|thumb|Перадваенная сядзіба А. Смятоны ў Каўнасе.

Зноў на прэзідэнцкай пасадзе Падчас аслабленай палітычнай актыўнасці пэўны час працаваў у якасці ўрадавага камісара ў Клайпедскай акрузе (1923—1924), аднак з-за канфлікту з прэм’ерам Галванаўскасам адмовіўся ад займанай пасады. Таксама быў кіраўніком літоўскай дэлегацыі ў справе вызначэння літоўска-латышскай мяжы (1920—1921). Быў сузаснавальнікам (, ці скарочана — LTS, у прастамоўі іх называлі «таўціннікамі»), які быў утвораны з саюза нацыяналістычных груповак. Стаў яго кіраўніком. Падчас выбараў у маі 1926 г. атрымаў дэпутацкія паўнамоцтвы як адзін з трох дэпутатаў, абраных ад спіса нацыяналістаў (па акрузе Паневяжыс). Працаваў у Гаспадарчай камісіі. Пасля ваеннага пераварота 17 снежня 1926 г., абвешчаны «народным правадыром», прыняў прапанову заняць важнейшую пасаду ў дзяржаве. 19 снежня 1926 г. сейм абраў яго прэзідэнтам падчас адсутнасці прадстаўнікоў пры непрысутнасці дэпутатаў i народнікаў. Падчас гэтай працэдуры быў парушаны арт. 41 літоўскай канстытуцыі 1922 г. (не хапіла кворума, каб выбраць новага прзідэнта)Гл. Andrzej B. Zakrzewski, Konstytucja Republiki Litewskiej (уступ), Wydawnictwo Sejmowe, Warszawa 2006, s. 17. Як прэзідэнт на пасаду прэм’ера прызначыў Аўгусцінаса Вальдэмараса, з якім цесна супрацоўнічаў ажно да яго адстаўкі ў 1929 г. Супрацоўніцтва Смятоны і Вальдэмараса называлі «дуўмвіратам», іх абвінавачвалі, у асаблівасці прэм’ера, у імкненні да фашызму. 12 красавіка 1927 г. пасля таго, як сеймавая большасць выразіла вотум недаверу ўраду, Смятона распусціў парламент, які не сабраўся ажно да 1936 г. (на гэты раз быў парушаны арт. 52 канстытуцыі). Адначасова ў краіне ўжо год дзейнічала ваеннае становішча. 15 мая 1928 г. прэзідэнт абвясціў новую канстытуцыю, якая давала яму шырэйшыя паўнамоцтвы, чым раней. Тэрмін паўнамоцтваў сейма падоўжыўся з 3 да 5 год, адначасова падвышаўся ўзроставы цэнз у выбарчым праве да 24 (актыўнае) i 30 (пасіўнае) гадоў. Ад гэтага моманту выбар прзэідэнта ажыццяўляўся «паўнамоцных прадстаўнікоў народа» (паводле закона 1931 г. іх было 116). Прэзідэнт абіраўся на 7 гадоў, узроставы цэнз для кандыдата дасягнуў 40 гадоў. З гэтага часу прэзідэнт не нёс палітычнай адказнасці за свае дзеянні, застаючыся адначасова вярхоўным правадыром (а не толькі кіраўніком) узброенных сіл. Канстытуцыя, адначасова, не абмежавала і не ліквідавала грамадзянскіх правоў і свабодKonstytucja Republiki Litewskiejі, s. 17-19.

У 1929 годзе канчаткова разышліся дарогі Смятоны і Вальдэмараса, а прэм’ерам стаў швагер прэзідэнта Юозас Тубяліс. Вальдэмарас быў сасланы ў Зарасай, у 1934-м годзе марна спрабаваў вярнуцца да ўлады, арганізуючы разам з генералам ваенны пераварот.

11 снежня 1931 г. Смятона быў абраны на чарговы, гэтым разам сямігадовы, прэзідэнцкі тэрмін «паўнамоцнымі прадстаўнікамі цэлай дзяржавы»Органы тэрытарыяльнага самакіравання, за выключэннем гарадской рады Клайпеды, якая не здолела сабрацца дзеля гэтага, вызначылі 116 прадстаўнікоў, амаль выключна этнічных літоўцаў, якія падтрымлівалі лагер таўціннікаў. 100 % дэлегатаў выказалася за абранне Смятоны на паўторны тэрмін. Гл. Jak się odbyły wybory specjalnych przedstawicieli narodu?, «», № 50 ад 13 снежня 1931, s. 3; Oficjalny komunikat rządowy o wyborach Prezydenta A. Smetony, «», № 51 ад 20 снежня 1931 г., s. 1. Выбар на чарговы, сямігадовы тэрмін адбыўся 14 лістапада 1938 г.: сярод 120 прадстаўнікоў за кандыдатуру Смятоны выказалася 118, двое паказалі белыя карткіWybory Prezydenta Republiki odbędą się 14 listopada, «», №. 44 ад 22 кастрычніка 1938 г., s. 3; Prezydent Smetona obrany ponownie, , № 48 ад 19 лістапада 1938 г., s. 5; Прадстаўнікі Клайпеды, якіх павінна было быць восем — на кожныя 20 тыс. чалавек прыходзіўся адзін дэлегат, і на гэты раз таксама не былі абраныя муніцыпалітэтам, у якім дамінавалі немцы.