thumb|Саўтгемптан на карце Англіі Саўтге́мптан (, МФА: ) — горад і порт на паўднёвым узбярэжжы Вялікабрытаніі, на беразе Ла-Манша.
Саўтгемптан атрымаў гарадскі статус у 1964 годзе.City Status for Southampton. The Times. February 12, 1964.
Насельніцтва 222 тыс. жыхароў (2005). Плошча 49,84 км². Паштовыя індэксы SO14-SO19. Тэлефонны код 023.
Гісторыя thumb|Сярэднявечная гарадская сцяна Горад узнік на месцы старажытнарымскага паселішча Clausentum, вядомага з 43 г. н.э. У Сярэднявеччы Саўтгемптан ператварыўся ў адзін з вядучых портаў Англійскага каралеўства. Адсюль вывозілі воўну і скуру, а наўзамен увозілі віно з Аквітаніі. Для Плантагенетаў гэта быў мост, які злучаў іх французскія ўладанні з Англіяй. У 1447 г. Саўтгемптан быў надзелены правамі графства.
У XVII і XVIII стст. саўтгемптанскі порт прыйшоў у заняпад і ажыў толькі з прыходам чыгуначнага паведамлення з Лонданам у 1840 г. Глыбіня бухты дазволіла размясціць тут сучасны док, да якога маглі прычальваць гіганцкія марскія судны. Менавіта з Саўтгемптана адправіўся ў свой фатальны круіз «Тытанік». Тутака ж пачыналіся рэйсы і яго субрата «Алімпік». Сюды ж прыходзіў іх трэці субрат «Брытанік»: у прыватнасці, для выгрузкі параненых першай сусветнай.
У 1862 г. у Саўтгемптане быў заснаваны Інстытут Хартлі (цяпер універсітэт), а ў 1951 г. пачалося будаўніцтва нафтаперапрацоўчага завода і нафтаналіўнога порта.
Палітыка Саўтгемптан кіруецца саветам унітарнай адзінкі, які складаецца з 48 дэпутатаў, выбраных у 16 акругах. У выніку апошніх выбараў 26 месцаў у савеце займаюць кансерватарыДэпутаты гарадскога савета.
Адукацыя У 1952 г. Універсітэцкі каледж Хартлі атрымаў каралеўскую хартыю і быў ператвораны ў Саўтгемптанскі ўніверсітэт, які ў наш час уваходзіць у групу 20 найбольш прэстыжных універсітэтаў Вялікабрытаніі (групу «Расел»).
Эканоміка У Саўтгемптане размешчана штаб-кватэра Carnival Corporation & plc, англа-амерыканскай кампаніі, найбуйнейшага ў свеце аператара круізных судоў. Акцыі кампаніі ўваходзяць у індэксы S&P 500 і FTSE 100.
Насельніцтва
Гарады-пабрацімы
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары Стывен Уорбек — брытанскі кампазітар
Літаратура
Спасылкі
Афіцыйны сайт Саўтгемптан з космасу
Крыніцы
Катэгорыя:Парты Вялікабрытаніі Катэгорыя:Гарады Англіі